Знайсці
11.05.2022 / 16:37РусŁacБел

Сыны Алексіна, «Нафтан», «Белкалій», Азаронак: стала вядома, хто будзе ў шостым пакеце еўрапейскіх санкцый 

Мяркуецца, што да канца тыдня ЕС апублікуе шосты пакет санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, які стаў саўдзельнікам вайны ва Украіне на баку агрэсара. «Нашай Ніве» сталі вядомыя некаторыя фігуранты гэтага спісу. У ім ёсць як фізічныя, так і юрыдычныя асобы. Вялікі ўдар наносіцца па тытунёвай, калійнай і нафтаперапрацоўчай прамысловасці. 

Аляксей Алексін

Так, у спісе будзе фабрыка «Інтэр-Табака», якая знаходзіцца ў мінскіх Шабанах і належыць лукашэнкаўскаму дзялку Алексіну. 

Таксама пад санкцыямі апынецца гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман». 

Санкцыі за вайну ва Украіне накладуць на «Нафтан», Беларускую калійную кампанію і «Белкалій». Яшчэ некалькі прыдпрыемстваў нам невядомыя. 

«Некаторыя з гэтых кампаній і раней фігуравалі ў санкцыйных спісах, але былі нюансы: пад санкцыямі былі іх тавары. А цяпер у спіс трапяць самі кампаніі, што зніжае імавернасць абыходу і ўхілення ад санкцый: напрыклад, «Нафтан» не зможа прадаваць нафтапрадукты, нават калі перакадзіруе іх у растваральнікі. Актывы будуць замарожаныя, нельга будзе больш весці тыя тыпы бізнэсу, якія не былі замарожаныя», — кажа акадэмічны дырэктар BEROC Кацярына Барнукова. 

З фізічных асобаў у спіс трапяць двое сыноў Алексіна, на якіх мультымільянер імкнецца перапісаць частку актываў. 

Як нам вядома, у спісе будзе толькі адзін з братоў Карычаў, якія на льготных умовах забудоўваюць Мінск. 

Будзе ў пераліку і кіраўнік «Беларуськалія» Іван Галаваты, а таксама тэлепрапагандысты, якія распальваюць варожасць, — Тур, Гладкая і Азаронак. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера