Знайсці
11.05.2022 / 14:02РусŁacБел

Ва Украіне будуць упершыню судзіць расійскага вайскоўца за забойства мірнага жыхара

У Сумскай вобласці расійскага вайскоўца будуць судзіць за забойства мірнага жыхара, паведаміла генпракурор Украіны Ірына Венедыктава.

Вадзім Шышымарын. Скрын

Офіс генпракурора накіраваў у суд абвінаваўчы акт у дачыненні да камандзіра аддзялення в/ч 32010 4-й танкавай Кантэміраўскай дывізіі Маскоўскай вобласці Вадзіма Шышымарына.

Паводле паведамлення Венедыктавай, 21-гадовы расійскі вайсковец 28 лютага ў Сумскай вобласці забіў 62-гадовага бяззбройнага мірнага жыхара, які ехаў па абочыне на ровары.

«Калону, у якой быў сяржант Шышымарын, разбілі нашы УСУ. Уцякаючы, ён з яшчэ 4 калегамі абстралялі з аўтаматаў прыватны аўтамабіль і завалодалі ім. На скрадзенай машыне з прабітымі імі ж коламі захопнікі заехалі ў вёску. Па дарозе ўбачылі мужчыну, які вяртаўся дадому і размаўляў па тэлефоне. Адзін з вайскоўцаў загадаў сяржанту забіць цывільнага, каб ён не паведаміў пра іх украінскім абаронцам», — заявіла Венедыктава.

Гэта першы выпадак суда над расійскім вайскоўцам ва Украіне. Яго будуць судзіць па артыкуле «парушэнне законаў і звычаяў вайны» КК Украіны. Яму пагражае ад 10 да 15 гадоў пазбаўлення волі або пажыццёвае зняволенне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
57
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930