Знайсці
11.05.2022 / 13:34РусŁacБел

У новы склад Міжведамаснай рады па рэкламе не ўключылі прадстаўнікоў бізнесу

У Беларусі — новы склад Міжведамаснай рады па рэкламе. У ёй больш няма прадстаўнікоў бізнэсу. Новы склад рады апублікаваны на сайце Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Ён зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 28 сакавіка 2022 года, звярнуў увагу marketing.bу.

З рады выключылі прадстаўнікоў пяці бізнэс-асацыяцый, якія мелі дачыненне да рэкламнай індустрыі.

Міжведамасная рада па рэкламе цяпер уключае 29 чалавек — прадстаўнікоў міністэрстваў і ведамстваў, такіх, як МАРГ, Мінінфарм, Мінкульт, Мінспорту і турызму, аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама, а таксама прадстаўнікоў БДУ.

Рада была створаная ў 2013 годзе ў мэтах удасканалення ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, вытворцаў рэкламы, рэкламараспаўсюджвальнікаў па пытаннях стварэння спрыяльных умоў для ўстойлівага развіцця рэкламнага рынку ў Беларусі, абароны грамадства ад неналежнай рэкламы, а таксама для выпрацоўкі рэкамендацый па правядзенні адзінай дзяржаўнай палітыкі ў вобласці рэкламы і г.д.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера