Знайсці
11.05.2022 / 10:46РусŁacБел

У Літве ўтрая ўзнялі цэны на страхоўкі для аўтамабіляў на беларускіх і расійскіх нумарах

Раней страхоўка на месяц каштавала каля 20 еўра, цяпер — 60 еўра і больш. Змены тычацца толькі аўто на беларускіх і расійскіх нумарах. Што кажуць у страхавых кампаніях?

Чытачка «Нашай Нівы» расказала, як змяніліся расцэнкі: 

«У нас машына на расійскіх нумарах — сябар дазволіў ёй карыстацца, пакуль сам жыве ў Расіі. Два гады мы ўжо на ёй ездзім. Раней страхоўка каштавала 24 еўра на месяц. Калі мы чарговы раз хацелі яе працягнуць, наш агент сказала, што кошт узняўся. Цяпер трэба заплаціць 60 еўра. Для нас гэта аказалася дорага. За год атрымліваецца 720 еўра. Калі браць страхоўку на машыну на літоўскіх нумарах, то плаціць трэба 185 еўра за год.

Як мне патлумачыла страхавы агент, падаражанне тычыцца толькі машын, зарэгістраваных у Беларусі і Расіі. Гэта звязана з вайной, але ў сакавіку і красавіку былі яшчэ старыя цэны. Мы спыталі цэны ў розных кампаніях, але некаторыя нават адмаўляюцца страхаваць аўто на расійскіх і беларускіх нумарах. У выніку мы вырашылі перасесці на грамадскі транспарт».

У адной з літоўскіх страхавых кампаній пацвердзілі, што цэны выраслі ў тры разы. 

«Паднялі прыкладна месяц таму. Не магу сказаць, з чым гэта звязана. Так вырашыла кампанія. У нас цяпер 15 дзён страхавання на беларускіх ці расійскіх нумарах каштуе 42 еўра, а было 14. На месяц будзе 70-75 еўра», — адказаў страхавы агент. 

У іншай кампаніі таксама распавялі пра павышэнне цэн. Страхоўка аўтамабіля на расійскіх і беларускіх нумарах цяпер у іх каштуе 60 еўра за месяц. Раней заплаціць трэба было 24.

Адзін са страхавых агентаў расказаў чытачцы «Нашай Нівы», што грамадзянам Украіны паўтара месяца таму страхоўкі на аўтамабілі зрабілі бясплатнымі. 

«Агент сказала, што фактычна цяпер мы мы, беларусы і расіяне, аплачваем іх украінцам».

Чытайце таксама: 

11 мая зноў даражэе паліва

«Курс беларускага рубля будзе паўтараць дынаміку курса расійскага»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
6
Ха-ха
14
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930