Знайсці
11.05.2022 / 01:00РусŁacБел

З Літвы забаранялася вывозіць у Беларусь наяўнымі больш за 60 еўра. Але рашэнне хутка памянялі

Літва ў сакавіку забараніла вывозіць у Беларусь больш за 60 еўра наяўнымі. Пасля гэтага мытнікі суседняй краіны сталі правяраць, ці не перавышаюць падарожнікі гэты ліміт. Аднак цяпер стала вядома, што па абмежаваннях увялі паслабленні: ліміт можа быць перавышаны, калі чалавек увозіць у Беларусь еўра для асабістых патрэб. Гэтую інфармацыю журналісту Zerkalo.io як фізічнай асобе пацвердзілі ў мытнай службе Літвы.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: delfi.lt 

18 сакавіка стала вядома, што Літва ўвяла абмежаванні ў 60 еўра на вываз наяўных еўра ў Беларусь і Расію. Як паведамлялася, гэтыя ліміты тычацца ў тым ліку гатоўкі для асабістых патрэб.

«Колькасць наяўных грошай у іншай валюце не абмежаваная», — тлумачылі ў мытні.

Удакладнялася, што абмежаванні не тычацца дыппрадстаўніцтваў і міжнародных арганізацый у Беларусі ці Расіі, якія карыстаюцца імунітэтам у адпаведнасці з міжнародным правам.

Аднак 25 сакавіка на сайце мытнай службы Літвы з'явілася ўдакладненне, што пад абмежаванне ў 60 еўра таксама не трапляюць наяўныя для асабістага карыстання фізічных асобаў, якія едуць у Беларусь ці Расію. Гэтыя абмежаванні таксама не распаўсюджваюцца на найбліжэйшых сваякоў, якія падарожнічаюць з імі.

«Літаральна праз тыдзень пасля 18 сакавіка ўсё перайгралі», — удакладняе падарожнік у адной з груп у Фэйсбуку, у якой абмяркоўваюць паездкі з Беларусі ў Літву і назад.

«Ліміт 60 еўра як такі адменены, фізічныя асобы могуць правозіць наяўныя еўра для ўласных патрэб, але пры ўзнікненні пытанняў трэба мець абгрунтаванне, для чаго яны вам, — піша яшчэ адзін удзельнік групы. — Межы разумнай неабходнасці будзе вызначаць мытнік, але гэта дакладна значна больш за 60 еўра».

Журналіст Zerkalo.io як фізасоба патэлефанаваў у мытную службу Літвы, дзе пацвердзілі, што для асабістага карыстання падарожнікі могуць вывозіць з краіны ў Беларусь больш, чым 60 еўра. Пры гэтым сказаць, якую максімальную суму можна правозіць, у ведамстве не змаглі.

Спецыяліст удакладніў, што на мяжы па патрабаванні мытных службаў пры неабходнасці трэба пацвердзіць, што наяўныя ўвозяцца для асабістых патрэб.

На ўдакладняючае пытанне, ці можна правезці ў Беларусь, да прыкладу, 1500 еўра, каб перадаць іх сваякам, у мытнай службе не змаглі адказаць, але ўдакладнілі, што рашэнне па кожнай канкрэтнай сітуацыі мытнікі будуць прымаць індывідуальна пры перасячэнні мяжы. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
17
Ха-ха
21
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930