Знайсці
10.05.2022 / 15:54

Мы недаацэньваем каларыйнасць фаст-фуду. Вось што можна чакаць ад пачка чыпсаў на дзень

Людзі вельмі недаацэньваюць колькасць калорый у фаст-фудаўскіх перакусах. Насамрэч, як папярэджваюць эксперты, усяго толькі пачак чыпсаў штодзень можа выклікаць прыбаўку ў вазе на 6,4 кілаграмы за год.

Фота: pixabay.com

У справаздачы дабрачыннай арганізацыі Nesta гаворыцца, што людзі часта не разумеюць, які ўплыў на іх здароўе могуць аказаць невялікія змены ў харчаванні. Напрыклад, дадатковыя 240 калорый у дзень — прыкладна столькі мы атрымліваем, калі з’ядаем вялікі пачак чыпсаў — выклікаюць прыбаўку ў вазе на 6,4 кілаграмы на працягу года, піша The Times.

Пры гэтым апытанне ад Nesta, у якім узялі удзел 2 тысячы дарослых рэспандэнтаў, паказала: каля трох чвэрцяў з іх недаацанілі ўплыў на здароўе маленькага абмежавання ў каларыйнасці. Кожны дзясяты з рэспандэнтаў, напрыклад, лічыў, што калі яны пачнуць штодзень ужываць на 200 калорый менш, гэта ніяк не паўплывае на іх вагу.

Падчас апытання яго ўдзельнікаў папрасілі ацаніць каларыйнасць шэрагу прадуктаў і напояў, а потым паведаміць, якой магла б быць страта ў лішняй вазе, калі трохі знізіць штодзённае ўжыванне калорый. У асноўным людзі былі блізкія да праўды, але ж праблемы пачыналіся, калі трэба было ацаніць каларыйнасць «нездаровых» перакусаў.

Напрыклад, большая частка ўдзельнікаў палічылі, што каларыйнасць сасіскі ў цесце складае 228 калорый, у той час як сапраўдная лічба для гэтай стравы — 328 калорый. У выпадку з пачкам (90 грамаў) кукурузных чыпсаў розніца аказалася яшчэ большай: 214 калорый супраць сапраўдных 447.

Якія высновы робяць эксперты? Згодна з імі, людзі не надта разумеюць, наколькі каларыйнымі з’яўляюцца насамрэч «нездаровыя» прадукты. Пры гэтым такая ежа займае ў сярэднім ад 300 да 500 калорый у штодзённым рацыёне брытанцаў, таму, калі б людзі здолелі ад яе адмовіцца, гэта дапамагло б у змаганні з праблемай атлусцення.

«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

Ці сапраўды чалавек павінен есці тры разы на дзень?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31