Знайсці
10.05.2022 / 11:54РусŁacБел

Вынікі першай беларускай кінапрэміі. Паглядзіце, на якія нацыянальныя фільмы звярнуць увагу

Журы апублікавала вынікі незалежнай прэміі беларускай кінапрэсы «Чырвоны верас».

Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм — «II» («Два»), рэж. Улада Сянькова.

Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм — «Возера радасці», рэж. Аляксей Палуян.

Найлепшы поўнаметражны дакументальны фільм — «Чыстае мастацтва», рэж. Максім Швед.

Найлепшы кароткаметражны дакументальны фільм — «Тата», рэж. Марыя Якімовіч.

Найлепшы анімацыйны фільм — «Царства зорак», рэж. Іван Гапіенка.

Найлепшы рэжысёр — Максім Швед.

Найлепшы акцёр — Мікалай Бандарэнка, фільм «Дэзерцір» (рэж. Саша Сцельчанка).

Найлепшая актрыса — Анастасія Пляц, фільм «Возера радасці» (рэж. Аляксей Палуян).

Найлепшая праца аператара — Арцём Лобач, фільм «Шлях дадому».

Найлепшы сцэнарый — Любоў Зямцова, фільм «Месца кахання».

Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка — мінскія ЖЭСы, фільм «Чыстае мастацтва» (рэж. Максім Швед).

Найлепшая музыка ў фільме — Уладзімір Сівіцкі і Іван Кірчук, фільм «Код продкаў» (рэж. Уладзімір Луцкі).

Адкрыццё года — рэжысёрка Марыя Якімовіч.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера