Знайсці
09.05.2022 / 21:44РусŁacБел

«Ну чаму з хворых?» Чыноўнік апраўдваецца за кілбасу з зуброў

Блогер Андрэй Павук пазваніў намесніку міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандру Гарошку. Спытаў, ці нармальна гэта — выпускаць кілбасу з зуброў і «надаваць па мардасах» Чарнобылю. 

Аляксандр Гарошка. Фота: minpriroda.gov.by

Незвычайны прадукт, нагадаем, заўважылі ў мінскай краме. Выпускае далікатэс (сервілат і пастраму) Гродзенскі мясакамбінат.

— Нядаўна навіна была пра тое, што кілбасу з зуброў робяць. А так можна? — пытаецца Павук.

— Пакуль што не валодаем сітуацыяй. Не ведаем, — спачатку паспрабаваў саскочыць з тэмы чыноўнік. Але пасля стаў апраўдваць вытворчасць: — Ну калі выпушчана афіцыйна заводам, значыць можна. Калі зубры на законных падставах былі выняты. Чаму нельга?

Фота: koko.by

— Дык ён жа чырвонакніжны.

— Чырвонакніжны, так. Але ў нас ёсць заканадаўства, якое рэгулюе колькасць і па зубры. Калі зубр прызнаеццца хворым, яшчэ нейкія параметры, тады яго трэба выключыць.

— Кілбаса з хворых зуброў…

— Ну чаму хворых? Ён можа пашкодзіць недзе нагу… У любым выпадку яго чакае ў далейшым ці гібель, ці што, таму ён забіраецца з прыроднага асяроддзя і ідзе на перапрацоўку.

Пасля блогер папрасіў чыноўніка пракаментаваць заяву Лукашэнкі пра аварыю на ЧАЭС. «Не буду казаць, што мы перамаглі Чарнобыль, але па мардасах яму надавалі моцна», — казаў нядаўна Лукашэнка.

— Якім чынам Чарнобылю «надавалі па мардасах»? Як разумець гэта? — пацікавіўся блогер.

— Я не магу пракаментаваць.

— З Чарнобылем трэба льготы жыхарам павялічваць. 

— На сёння ёсць праграмы, якія працуюць і непасрэдна накіраваны на паляпшэнне жыцця насельніцтва, якое пражывае на забруджанай тэрыторыі, — толькі і знайшоў, што адказаць намеснік міністра.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
45
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930