Знайсці
09.05.2022 / 20:41РусŁacБел

Целы расійскіх салдат захоўваюцца ў халадзільным вагоне ўкраінскага цягніка

У сюжэце тэлеканала Al Jazeera паказалі халадзільны вагон украінскага цягніка, дзе захоўваюцца целы расійскіх вайскоўцаў. Сцвярджаецца, што расійская армія кінула сваіх загінулых пры адступленні ў Кіеўскай вобласці.

У кадр трапляюць нашыўкі Узброеных сіл РФ, а таксама ювелірныя ўпрыгажэнні, якія, гаворыцца ў сюжэце, былі скрадзены салдатамі ў мірнага насельніцтва.

Па словах украінскага палкоўніка Уладзіміра Лямзіна, расійскія ўлады не хочуць забіраць сваіх загінулых. Украіны будзе захоўваць целы столькі, колькі патрэбна, кажа ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера