Знайсці
09.05.2022 / 18:33РусŁacБел

Больш за месяц палітвязню не перадавалі лекі, якія ён мусіць прымаць рэгулярна пасля перанесенага раку

Гамяльчук Яўген Галіч быў затрыманы напачатку сакавіка. Увесь час, што ён сядзеў у ІЧУ, ён правёў без гармальнальнага прэпарата, які мусіць прымаць рэгулярна пасля раку шчытападобнай залозы.

Спачатку Яўгена трамалі па адміністрацыйных артыкулах, пасля завялі крыміналку. Яго абвінавачваюць па артыкуле 203-1 (незаконныя дзеянні ў адносінах інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальных звестак). Цяпер ён у гомельскім СІЗА. Галіч прызнаны палітвязнем

У мужчына была пухліна шчытападобнай залозы. Пасля хваробы ён мусіў рэгулярна прымаць гарманальны прэпарат, які замяшчае яе функцыі.

Яўгену перадалі неабходныя лекі ў ІЧУ, але да яго яны там не дайшлі. Хоць следчы тэлефанаваў у анкадыспансэр даведацца, ці сапраўды чалавек стаіць на ўліку. І толькі праз тыдзень, як мужчыну перавялі ў СІЗА, яму перадалі прэпарат.

Больш за месяц Яўген правёў без неабходных лекаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
22
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930