Знайсці
09.05.2022 / 17:15РусŁacБел

Мінскі завод безалкагольных напояў спрабуе заняць месца Coca-Cola на расійскім рынку

За апошнія два месяцы Мінскі завод безалкагольных напояў нарасціў экспарт газіроўкі ў Расію на 50%, піша «Газета.Ru».

Сусветны лідар у вытворчасці газіроўкі — Coca-Cola — не выключыў канчатковага сыходу з расійскага рынку. Але яго месца гатовы заняць цэлы шэраг канкурэнтаў, якія робяць вельмі падобную газіроўку.

Адзін з іх — Мінскі завод безалкагольных напояў (МЗБН), які экспартуе брэнды «Расінка», «Фан-Фан» і іншыя аналагі амерыканскай газіроўкі.

«З канца лютага рост продажаў склаў 50%. Нашы прадукты значна больш якасныя за расійскія клоны «Кока-Колы» або «Фанты», але тут ужо пытанне густаў», — кажа начальнік аддзела экспарту МЗБН Міхаіл Сінічэнкаў.

Ён дадаў, што завод ужо даўно пастаўляе сваю прадукцыю на расійскі рынак, за апошнія гады яму ўдалося пашырыць геаграфію паставак — цяпер яна ахоплівае амаль усю Расію.

«Тут больш пытанне лагістыкі — далёка вазіць напоі не вельмі выгадна. Для нас аптымальным транспартным плячом заўсёды былі цэнтр і паўночны захад Расіі. Аднак з нядаўняга часу мы пашырылі геаграфію аж да Далёкага Усходу. Там асаблівым попытам у нашых кліентаў карыстаюцца натуральныя прадукты — морсы, бярозавы сок», — сказаў Сінічэнкаў.

У МЗБН адзначылі, што выкарыстоўваюць для прыгатавання сваіх газіровак натуральны цукар і чыстую пітную беларускую ваду з уласных артэзіянскіх свідравін, а таксама дадаюць высакаякасныя еўрапейскія араматычныя інгрэдыенты.

«Абодва сусветныя брэнды — і «Пэпсі», і «Кока-Кола» — пачыналі сваю вытворчасць у Беларусі менавіта на нашым прадпрыемстве. У рамках кааперацыі МЗБН быў амаль цалкам мадэрнізаваны. Мы атрымалі досвед, вывучылі тэхналогіі і кантроль якасці перадавых вытворчасцяў напояў, — распавялі на заводзе. — Усё гэта стала базай для далейшай распрацоўкі і выпуску ўласнай лінейкі напояў: «Бела-Кола», «Расінка», «Фан-Фан».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера