Знайсці
09.05.2022 / 09:15РусŁacБел

Барэль заклікаў перадаць Украіне замарожаныя ў ЕС рэзервы Расіі

Па словах прадстаўніка ЕС па замежных справах, краінам саюза трэба па прыкладзе ЗША ў дачыненні да ЦБ Афганістана скіраваць замарожаныя рэзервы Расіі на аднаўленне Украіны.

Аэрадром у Гастомелі пад Кіевам пасля вызвалення ад расійскай акупацыі.

Краінам Еўрасаюза неабходна разгледзець пытанне аб канфіскацыі замарожаных валютных рэзерваў Расіі, каб дапамагчы аплаціць выдаткі на аднаўленне Украіны пасля канфлікту. Пра гэта ў інтэрв'ю Financial Times заявіў кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль.

Ён прывёў у прыклад канфіскаваныя Злучанымі Штатамі актывы «на мільярды даляраў» цэнтрабанка Афганістана, якія, паводле яго слоў, у далейшым пойдуць на кампенсацыі ахвярам тэрарызму і для гуманітарнай дапамогі краіне. Дыпламат адзначыў, што «было б лагічна» разгледзець аналагічныя крокі і з замарожанымі рэзервамі Расіі.

«Я быў бы вельмі за, бо яна [ініцыятыва] поўная логікі <…> Хтосьці павінен мне растлумачыць, чаму гэта [канфіскацыя рэзерваў] добра для афганскіх грошай і дрэнна для расійскіх грошай», — сказаў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі.

На яго думку, пытанне аб тым, як плаціць за аднаўленне Украіны, з'яўляецца адным з цэнтральных палітычных пытанняў для ЕС, улічваючы «неймаверную суму грошай», якая спатрэбіцца. Ён таксама выказаў надзею, што дыскусія аб «ваеннай кампенсацыі» будзе сыходзіць з Расіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930