Знайсці
08.05.2022 / 23:05РусŁacБел

Паведамляецца, што памёр расійскі мільярдэр Аляксандр Субоцін. Ізноў дзіўныя абставіны

Памёр былы топ-менеджар «Лукойла» мільярдэр Аляксандр Субоцін. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Mash.

Фота: Mash

Магчыма, гэта здарылася пасля антыпахмельнага сеансу з шаманам у Мыцішчах.

Шаман, да якога звяртаўся мільярдэр, прымаў кліентаў у звычайным прыватным доме. Сярод спосабаў лячэння былі даволі небяспечныя — напрыклад, атрутнай жабай. Якія практыкі абіраў Субоцін, не вядома.

Падчас апошняга сеансу ў шамана мільярдэру стала кепска — забалела сэрца. Гаспадар вырашыў не выклікаць хуткую, даў мужчыне карвалол і паклаў спаць у склеп. У выніку Субоцін памёр. Следства пакуль высвятляе прычыны, піша Mash.

За апошнія два месяцы пры дзіўных абставінах памерлі мінімум шэсць расійскіх топ-менеджараў і мультымільянераў. 

За апошні час раптоўна і пры дзіўных абставінах памерлі мінімум шэсць расійскіх топ-менеджараў і мільянераў. Вось хто гэта быў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера