Знайсці
08.05.2022 / 20:14РусŁacБел

Камандзір «Азова» пра дзіўныя паводзіны аднаго з военачальнікаў: Нікога не папярэдзіўшы, ён пайшоў на прарыў у невядомым кірунку. Кінуў людзей на волю лёсу

Камандзір палка «Азоў» Дзяніс Пракапенка ў інтэрв'ю «Украінскай праўдзе» выказаўся пра сітуацыю ў Марыупалі. На яго думку, да катастрафічных наступстваў прывялі дзеянні камандзіра 36-й брыгады марской пехоты ўкраінскіх войскаў Уладзіміра Баранюка.

«Азоўсталь». Фота: t.me/polkazov

«Нечакана камандзір 36-й брыгады прыняў рашэнне, нікога не папярэдзіўшы, проста пайсці на прарыў у невядомым кірунку і тым самым страціў шмат людзей. Таксама шмат людзей было кінута на волю лёсу, і яны проста трапілі ў палон.

Калі б гэтага не здарылася, з гэтай брыгадай мы б яшчэ доўга маглі трымаць абарону на правым беразе, але фланг быў аголены, і пасля завяршэння зачысткі завода Ільіча праціўнік кінуў усе свае сілы на наш кірунак», — кажа Пракапенка.

Па яго словах, нескаардынаванасць дзеянняў прывяла да катастрафічных наступстваў. Праз гэта каля тысячы марскіх пехацінцаў трапіла ў палон.

«Гэта было рашэнне камандзіра 36-й брыгады палкоўніка Баранюка або яго на гэта хтосьці падштурхнуў з кіраўніцтва — мне не вядома. Але ў любым выпадку, яно было абсалютна нелагічным — на заводзе Ільіча яшчэ досыць доўга можна было трымаць абарону, але чаму такое рашэнне было прынятае — мне невядома. У іх было абсалютна дастаткова баявой тэхнікі і боепрыпасаў, каб утрымліваць абарону».

Нядаўна відэа з Баранюком апублікавалі «РИА Новости». Агенцтва паведамляла, што ён трапіў у палон, дае паказанні і знаходзіцца на тэрыторыі «ДНР».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера