Знайсці
09.05.2022 / 15:19РусŁacБел

«Мой дзядзя — палкоўнік КДБ». Як беларуска зняла пакой у Берліне ў рускай гаспадыні і хутка пашкадавала

Карыстальніца Твітара @andkalitvin распавяла, як яна лічыць, «павучальную гісторыю пра тое, што аніякіх спраў з расіянамі лепш не мець».

Дзяўчыне тэрмінова трэба было знайсці пакой у Берліне.

Убачыла абʼяву, звязаліся з гаспадыняй. Спачатку нічога не насцярожыла, раней у яе нібыта жыла пара з Украіны. «Толькі ў WhatsApp — дзіўная ава», — піша беларуска.

«Заехала, выбару асабліва не было. Думаю, «ну пачакаю, што будзе далей». У мяне яшчэ з часоў жаночых маршаў, два сцягі: беларускі ды ўкраінскі. Думаю, ну хоць свой дакладна павешу, куды я без яго», — распавядае беларуска.

«Раніцай пайшла на працу, закрыла ў пакой дзверы, днём прыходзяць паведамленні.

Слабанервным не чытаць. Сказаць, што я ах**ла, нічога не сказаць. Чытаю гэты в*сер і ўжо шукаю новую хату».

Дзяўчына паклала сцяг на палічку. Але на наступны дзень — больш. 

«Нюанс у тым, што сцягі не відаць, калі проста адкрыць дзверы ў пакой, для гэтага трэба ўвайсці і дзверы зачыніць за сабой. Гэта значыць гэтая ху*ня, пакуль мяне няма дома, ходзіць у пакой, за які я плачу 500 €, і яшчэ, магчыма, рыецца ў маіх рэчах», — распавядае дзяўчына.

«Чалавек жыве 30 гадоў у Берліне і не навучылася сартаваць смецце яшчэ, тэлевізар галоўная рэч у доме і, вядома, прапагандоны. Учора падчас нашай гутаркі сказала, што, напэўна, зʼедзе з бацькамі назад у Расію, таму шо на Нямечынне жыць немагчыма», — распавяла беларуска пра сваю новую знаёмую.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
379
Ха-ха
65
Ого
9
Сумна
3
Абуральна
35
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930