Знайсці
07.05.2022 / 15:08РусŁacБел

Станіслава Шушкевіча пахавалі на тых жа могілках, што і Рамана Бандарэнку

Першапачаткова адміністрацыя ўстановы адмаўляла у дазволе, нягледзячы на запыты родных.

Сёння ў Мінску адбылося развітанне з першым кіраўніком незалежнай Беларусі. Прасціцца са Станіславам Шушкевічам прыйшла велізарная колькасць людзей: ля сталічнага архікатэдральнага касцёлу выстраілася даўжэзная чарга.

Аднак сярод тых, хто прышоў правадзіць палітыка ў апошні шлях, не знайшлося прадстаўнікоў ўлады, як і вянкоў ад іх.

Станіслава Шушкевіча пахаваюць у Мінску на Паўночных могілках блізка да матулі. Як распавёў сын палітыка, першапачаткова адміністрацыя ўстановы адмовіла родным у гэтым жаданні, нягледзячы на наяўнасць выкупленых сям'ёй месцаў. Аднак пасля дазвол на пахаванне ўсё ж быў атрыманы.

Адзначым, што на тых жа Паўночных могілках пахаваны актывіст і патрыёт Беларусі Раман Бандарэнка, збіты да смерці айчыннымі сілавікамі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
38
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930