Знайсці
07.05.2022 / 09:44РусŁacБел

Улады Італіі арыштавалі яхту «Шахерэзада», якая меркавана належыць Пуціну

У італьянскім порце ў Таскане затрымалі 140-метровую яхту «Шахерэзада», паведаміла міністэрства эканомікі і фінансаў Італіі.

Чаму гэта важна? Каманда расійскага Фонду барацьбы з Карупцыяй звязвала яхту з Пуціным.

Чаму арыштавалі яхту? Італьянскія следчыя лічаць, што ўласнік яхты звязаны з расійскімі ўладамі. Камітэт фінансавай бяспекі Італіі прапанаваў уключыць уласніка яхты ў санкцыйны спіс. Яхту арыштавалі да прымання рашэння.

Кошт яхты ацэньваецца ў 750 млн даляраў. На яхце ёсць свая невялікая клініка і кінатэатр. За абарону ад дронаў адказваюць адразу 4 сістэмы. Згодна з сакавіцкімі расследаваннямі Навальнага, уласнік судна — асабіста Пуцін, а ўсе члены экіпажа яхты — супрацоўнікі ФСА.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера