Знайсці
07.05.2022 / 21:27

Даляр каштуе танней, чым да вайны. Як так?

Афіцыйны курс беларускага рубля да даляра ЗША апусціўся ніжэй за 2,6 рубля. Гэта менш, чым перад пачаткам вайны. Разбіраліся, што паўплывала на ўмацаванне беларускай валюты. 

Рэзкіх скачкоў хутчэй за ўсё не будзе

На сваім піку, які быў зафіксаваны 16 сакавіка, афіцыйны курс рубля складаў 3,319 за даляр. Напярэдадні вайны — 2,655. Па выніках таргоў за 6 мая курс знізіўся да 2,547 за даляр.

Эксперт BEROC Анастасія Лузгіна адзначае, што сакавіцкі скачок быў справакаваны не станам эканомікі, а рэакцыяй рынкаў на сітуацыю, якая склалася. Беларускі рубель у сваю чаргу пакуль шмат у чым паўтарае траекторыю расійскага.

Эксперт BEROC Анастасія Лузгіна

«Калі казаць пра курс расійскага рубля, то мы павінны разумець, што ён не зусім рынкавы. Яго стабілізацыя адбываецца ў першую чаргу за кошт строгіх абмежаванняў, уведзеных Цэнтрабанкам.

Там прысутнічаюць абмежаванні па куплі валюты і абавязацельствы экспарцёраў прадаваць 80% валютнай выручкі».

Эканаміст лічыць, што калі гэтыя меры прыбраць, то расійскі рубель патаннее.

«Рэзкіх скачкоў хутчэй за ўсё не будзе, але і цяперашні курс не зможа ўтрымацца на ранейшым узроўні. Тым больш, што нават цяпер наяўны курс, па якім у Расіі можна купіць даляры, адрозніваецца ад афіцыйнага».

Пра адрозненне курсу афіцыйнага ад рэальнага кажуць і беларусы, якія жывуць у Маскве. Не так даўно пры курсе Цэнтрабанка 73 расійскія рублі за даляр наяўную валюту ў Збербанку людзі бралі па 88.

Пры гэтым курс беларускага рубля з'яўляецца рынкавым, адзначае эксперт.

«Безумоўна, у самыя цяжкія моманты падключаўся Нацыянальны банк, але ўліванні з яго боку рабіліся для таго, каб пазбегнуць рэзкіх скачкоў, а не штучна стрымліваць курс. Ад такой практыкі ў Беларусі адмовіліся яшчэ ў 2015 годзе, таму курс нашай валюты ў адрозненні ад расійскай сапраўды можна назваць рынкавым. Пацвярджэннем таму, што Нацыянальны банк не стрымлівае зніжэнне курсу беларускага рубля да даляра ці еўра, з'яўляецца рост золатавалютных рэзерваў краіны ў красавіку», — тлумачыць Анастасія Лузгіна.

Нейкі час эканоміка можа працаваць на пэўным запасе

Сярод эканамічных фактараў, якія найбольш паўплывалі на курс беларускага рубля, вылучаюць спрыяльныя ўмовы знешняга гандлю ў пачатку года.

Знешнегандлёвае сальда таварамі і паслугамі ў студзені-лютым было станоўчым і склала 726,5 млн даляраў. Добрыя вынікі па росту экспарту паказаў ІТ-сектар.

Не варта таксама забываць, што Украіна з'яўлялася адным з найважнейшых эканамічных партнёраў Беларусі. У студзені-лютым на яе прыйшлося 9,7% усяго тавараабароту рэспублікі. Аб'ёмы гандлю з гэтай краінай таксама дэманстравалі рост.

Нейкі час эканоміка можа працаваць на пэўным запасе, але нават з улікам станоўчай дынамікі за першыя два месяцы 2022 года, ВУП Беларусі за першы квартал знізіўся на 0,4% (у параўнанні з аналагічным перыядам летась).

«У найбліжэйшай перспектыве асноўным гандлёвым партнёрам будзе заставацца Расія, якая сама пакутуе ад санкцый. Украінскі рынак і лагістычныя ланцужкі, якія праходзілі праз гэтую краіну, у многіх выпадках згубленыя. Чакаецца скарачэнне гандлю па еўрапейскім кірунку. IT-сфера хутчэй за ўсё будзе запавольваць свой рост, паколькі кампаніі часткова рэлакавалі бізнэс і сваіх супрацоўнікаў», — адзначае эксперт.

Наступствы ад санкцый адчуем пазней

Важным момантам, які не варта забываць, з'яўляюцца новыя санкцыі, дзеянне якіх эканоміка пачынае адчуваць са спазненнем.

«Большасць абмежаванняў не дзейнічае адразу, таму іх негатыўныя наступствы мы будзем адчуваць па выніках наступных 1-2 кварталаў», — лічыць Лузгіна.

Сярод насельніцтва застаецца папулярным меркаванне, што курс рубля да даляра з'яўляецца ледзь не асноўным паказчыкам стану эканомікі. Але гэта далёка не так.

«Бо на курс могуць уздзейнічаць не толькі ўнутраныя фактары, але і кароткатэрміновая дынаміка знешніх рынкаў. Таму казаць, што калі мы вярнуліся на даваенны курс, то ў эканоміцы ўсё будзе добра — нельга.

Рост цэн вышэйшы, чым запланаваны, рэальная заработная плата ў сакавіку 2022 года скарацілася да ўзроўню мінулага года», — звяртае ўвагу на іншыя істотныя моманты Лузгіна.

«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста

Чытайце таксама:
 Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў красавіку істотна выраслі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
26
Панылы сорам
9
Ха-ха
26
Ого
7
Сумна
5
Абуральна
7
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31