Знайсці
06.05.2022 / 17:14РусŁacБел

У Беларусі 30 новых палітвязняў

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 30 чалавек. Сярод іх — пазбаўленыя волі за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў:

  1. Арцём Казлоўскі, асуджаны за паклёп па арт. 188 КК да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  2. Юрый Церашкевіч, асуджаны па ч. 1 арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да 2 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  3. Віталь Рогач, узяты пад варту па абвінавачванні па «справе Зельцэра»;
  4. Алег Якунін, асуджаны па арт. 341 КК да трох месяцаў арышту за два надпісы пра Лукашэнку на фасадзе дома і прыпынку;
  5. Павел Фалькоўскі асуджаны па арт. 341 КК да трох месяцаў арышту за надпісы;
  6. Андрэй Сцепаненка, асуджаны па ч. 1 арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  7. Дзмітрый Панцялейка, асуджаны па арт. 370 КК (знявага дзяржаўных сімвалаў) за тое, што размясціў у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» выяву свастыкі на фоне дзяржаўнага сцяга да 1 года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  8. Ян Аляксейчыкаў, асуджаны па арт. 370 КК (знявага дзяржаўных сімвалаў) да 1 года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  9. Сяргей Алейнікаў, асуджаны па арт. 370 КК (знявага дзяржаўных сімвалаў) да 1 года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  10. Святлана Саўчанка, асуджаная па арт. 339 КК за за тое, што сарвала замацаваны на аўтамабілі, які ўдзельнічаў у праўладным аўтапрабегу, сувенірны сцяг і нанесла некалькі ўдараў пластыкавым дрэўкам сцяга па аўтамабілі, чым выказала абурэнне паводзінамі ўдзельнікаў прабегу;
  11. Сяргей Карпеня, асуджаны па ч. 1 арт.368 КК за абразу А. Лукашэнкі да 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  12. Кірыл Жыжэнскі асуджаны па ч. 1 арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да 1 года і 1 месяца калоніі;
  13. Ірына Прыгава, узятая пад варту па арт 341 і 339 КК за распаўсюджванне пратэснай сімволікі;
  14. Дзмітрый Матусевіч, узяты пад варту па арт. 341 за антываенныя надпісы;
  15. Вячаслаў Лютынскі, узяты пад варту па арт. 370 за знявагу дзяржаўных сімвалаў;
  16. Аляксей Хількевич, узяты пад варту па абвінавачванні па арт. 191 КК (перашкаджанне ажыццяўленню выбарчых правоў, права на ўдзел у рэферэндуме, або рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян, або рабоце Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, выбарчых камісій, камісій па рэферэндуме, камісій па правядзенні галасавання аб адкліканні дэпутата) за рассылку лістоў перад рэферэндумам з заклікам сумленна выконваць свае абавязкі;
  17. Аляксандр Казакевіч, узяты пад варту па абвінавачванні па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады;
  18. Яўген Галіч, узяты пад варту па арт. 203-1 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных) за перадачу даных прадстаўнікоў улады ў медыя і арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады;
  19. Ганна Кісялёва, узятая пад варту за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 КК;
  20. Марына Маркевіч, узятая пад варту за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 КК;
  21. Віктар Хімарода, узяты пад варту за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 КК;
  22. Дзмітрый Зеляняк, узяты пад варту за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 КК і прадстаўніка ўлады па арт.369 КК;
  23. Аляксандр Лаўрэнцеў, узяты пад варту за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 КК і прадстаўніка ўлады па арт.369 КК;
  24. Андрэй Бяляўскі, узяты пад варту за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 КК;
  25. Арцём Ляшнеўскі, асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да двух гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  26. Салім Мамедаў, асуджаны па арт. 364 КК за паведамленне з пагрозамі ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі ў сацыяльнай сетцы, якое не магло быць рэальна прыведзенае ў выкананне, да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  27. Вячаслаў Шаблінскі, асуджаны па арт. 339 КК РБ («Хуліганства») за надпісы на цюках саломы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  28. Ілля Ганчарык, асуджаны па арт. 364 КК за адпраўку са свайго мабільнага тэлефона ўчастковаму інспектару міліцыі паведамлення, якое не змяшчала пагрозаў, да 4 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  29. Андрэй Лугін, асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  30. Сяргей Канавалаў, асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
19
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930