Знайсці
06.05.2022 / 16:56РусŁacБел

Office Life: У Беларусі хочуць па-новаму падзяліць рынак гандлю цыгарэтамі

Выданне Office Life са спасылкай на інфармаваную крыніцу паведамляе, што ў Беларусі хочуць абмежаваць аптовы і раздробны гандаль тытунёвымі вырабамі. Опт плануецца пакінуць толькі ў адной дзяржаўнай юрасобы, а розніцу — толькі на АЗС, у сетцы «Табакерка» і некаторых дзяржкрамах.

Гэтую інфармацыю на ўмовах ананімнасці пацвердзіў адзін з аптовых прадаўцоў тытунёвых вырабаў.

«Для нашага бізнэсу манапалізацыя аптовага гандлю тытунёвымі вырабамі будзе азначаць закрыццё і «свірнавы замок на дзверы» са звальненнем толькі ў нашай кампаніі каля паўсотні працаўнікоў. Шчыра спадзяёмся, што ўказаны нарматыўны прававы акт усё ж прыняты не будзе», — сказаў суразмоўца выданню.

Office Life звярнуўся за каментарыямі ў шэраг буйных сетак, але ўсюды атрымаў адмову. Пакуль ліцэнзіі на аптовы гандаль тытунём ёсць у 90 кампаній, а на раздробны — у 6,5 тысячы.

У красавіку выключныя правы дзяржавы на імпарт тытунёвай сыравіны атрымалі ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» і ТАА «Тытунь-інвест» (Павел Тапузідзіс, «Карона»). Акрамя таго, у 2021 годзе кампанія «Энерга-Оіл» атрымала выключнае права дзяржавы на імпарт награвальнага тытуню (HEETS для сістэм IQOS) да 31 снежня 2028 года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930