Знайсці
06.05.2022 / 16:55РусŁacБел

На відэа папалі шпаргалкі для Лукашэнкі, надрукаваныя вялізным шрыфтам 

На відэа з сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях даўгабудаў у Мінску ў кадр трапілі тэксты, падрыхтаваныя да сустрэчы.

Заўважна, што кегль тэксту вельмі вялікі.

Акуляры Аляксандра Лукашэнкі траплялі ў кадр яшчэ ў 2018 годзе, але выпадкова. У адрозненне ад кіраўнікоў іншых краін, Лукашэнка публічна акуляраў не носіць.

У адрозненне ад дэмакратычных краін, у Беларусі таксама не публікуецца інфармацыя пра стан здароўя кіраўніка дзяржавы. У той жа час Аляксандр Лукашэнка на публіку ўдзельнічае ў розных спартовых спаборніцтвах, у якіх нязменна перамагае.

Аляксандру Лукашэнку 67 гадоў, ён кіруе Беларуссю амаль 28 гадоў. За гэты час краіна ператварылася ў адну з найбяднейшых у Еўропе і найменш свабодную на кантыненце. Беларусь таксама трапіла ў татальную палітычную і эканамічную залежнасць ад Расіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера