Знайсці
06.05.2022 / 17:06РусŁacБел

Затрымалі на антываеннай акцыі, а пасля адправілі ў СІЗА — за фота ў тэлефоне

Маргарыту Блашко затрымалі за тое, што яна сігналіла ў машыне падчас антываеннай акцыі ў Мінску. А пасля выставілі абвінавачванне па крыміналцы. Што вядома пра гэтую дзяўчыну?

Фота: сацыяльныя сеткі

Маргарыце 28 гадоў. У 2017 годзе яна скончыла прыватны Інстытут кіравання і прадпрымальніцтва, адвучылася на эканаміста-менеджара. 

Летась Маргарыта працавала ў казіно. Пасля прайшла курсы UI\UX-дызайну і шукала працу па гэтай спецыяльнасці. 

«Ужо на першых занятках я зразумела, што гэта той момант, калі вочы гараць і хочацца расці, развівацца і станавіцца прафесіяналам», — пісала яна ў рэзюмэ

Дзяўчыну затрымалі 28 лютага падчас антываеннай акцыі. Як піша «Вясна», прычынай стала тое, што яна сігналіла ў машыне. Пасля ў Следчым камітэце ў тэлефоне Маргарыты знайшлі відэа з пратэстаў за 2020 год.

Дзяўчыне прад’явілі абвінавачванні па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу («арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

***

Падтрымаць Маргарыту можна лістом на наступны адрас:

СІЗА-1, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, 220030,

Блашко Маргарыце Сяргееўне.

Чытайце таксама: 

Сапега адпраўляюць у калонію на 6 гадоў, нягледзячы на супрацу яе і Пратасевіча са следствам

Як жонка Сашы Філіпенкі даказала маці, што ў Расіі нельга быць за мір. «Маша купіла білет Лондан — Пецярбург»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
47
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930