Знайсці
05.05.2022 / 23:54РусŁacБел

Reuters: Да забойстваў у Бучы датычныя падраздзяленне Расгвардыі, дэсантна-штурмавая дывізія з Пскова і чачэнскія войскі

Агенцтва Reuters правяло расследаванне масавых забойстваў у Бучы. Журналісты ўстанавілі, што ў перыяд акупацыі ў горадзе дзейнічалі падраздзяленне Расгвардыі «Віцязь», 76-я парашутна-дэсантная дывізія з Пскова, а таксама вайскоўцы з Чачні. Журналісты за тры тыдні ў горадзе апыталі больш за 90 мясцовых жыхароў, вывучылі прадстаўленыя імі фота і відэа, а таксама дакументы, якія расіяне пакінулі ў Бучы, піша The Insider.

Фота: AP

Акрамя іншых сведчанняў, на прысутнасць у Бучы 76-й парашутна-дэсантнай дывізіі з Пскова паказвае ліст, знойдзены мясцовым жыхаром у сваім доме ўжо па вяртанні ў горад. Яно было адрасавана салдату па імені Аляксандр Лагвіненка, якога Reuters пазней апазнала як дэсантніка з Пскова.

Фота: Reuters

Акрамя таго, суседні дом, паводле слоў мясцовага жыхара, займала тая ж група расійскіх салдат. На сцяне дома нехта балончыкам напісаў «Wolf_68». Журналісты апазналі расіяніна Кірылу Кручкова, які так падпісваецца ў сваіх сацыяльных сетках. Ён служыў у 234-м штурмавым авіяпалку, які ўваходзіць у склад 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі.

Фота: Reuters

У будынку на Яблунскай вуліцы, дзе размяшчаўся штаб расійскіх ваенных, побач з якім былі знойдзены восем цел, члены Нацгвардыі Украіны знайшлі пасведчанне асобы на імя Канстанціна Коршунава. Журналісты Reuters ідэнтыфікавалі яго як вайскоўца вайсковай часткі № 3179, якая належыць да падраздзялення Расгвардыі «Віцязь».

Фота: Reuters

Таксама журналісты ўстанавілі, што ў Гастомелі, Барадзянцы і Лубянцы ‒ населеных пунктах Кіеўскай вобласці, якія знаходзяцца недалёка ад Бучы, ‒ прысутнічалі чачэнскія вайскоўцы. Пяцёра відавочцаў паведамілі, што ў Бучы дзейнічалі чачэнскія баевікі. Напрыклад, жыхар горада Уладзімір Абрамаў расказаў журналістам, што бачыў, як 4 сакавіка чачэнскія войскі вялі сваю калону ў горад.

На наступны дзень, 5 сакавіка, паводле яго слоў, чачэнскія салдаты пастукаліся да іх у дзверы. Па словах Абрамава, яны былі апрануты ў форму пясочнага колеру і дарагія чаравікі з нубука, а іх рыштунак быў больш ахайны, чым у рэгулярных расійскіх войскаў.

«Чачэнцы загадалі Абрамаву, Ірыне і Алегу выйсці на вуліцу з паднятымі рукамі. Адзін з салдат неаднаразова пытаўся Ірыну, дзе, паводле яе слоў, хаваюцца «нацысты», і падпаліў іх дом. Пакуль Ірыну дапытвалі, іншыя салдаты ў падраздзяленні загадалі яе мужу зняць кашулю.

Яны вывелі яго, голага па пояс, з дому на вуліцу на холад. Абрамаў сказаў, што чуў, як Алег прасіў салдат не прычыняць яму шкоды. Па словах Абрамава, салдаты прымусілі Алега ўстаць на калені. Потым яны стрэлілі яму ў скронь. Калі расейскія войскі ў канцы сакавіка адступілі, цела Алега было адным з больш за тузін целаў, пакінутых на вуліцы Яблунскай», ‒ гаворыцца ў расследаванні.

Пра генацыд у Бучы стала вядома 2 красавіка. У той дзень журналісты і ўкраінскія вайскоўцы ўвайшлі ў вызвалены ад расейскай акупацыі горад і ўбачылі вуліцы, усеяныя трупамі. У кагосьці з іх рукі былі звязаны за спінай, некаторыя загінулі ад стрэлаў у патыліцу. The Insider паразмаўляў з жыхарамі Бучы, і яны распавялі, як расейскія вайскоўцы расстрэльвалі выпадковых мінакоў, рабавалі дама і не давалі з'ехаць.

Судмедэксперты высветлілі, што дзясяткі мірных жыхароў Бучы і Ірпеня загінулі ад флэшэт. Флэшэты ‒ завостраныя сталёвыя снарады, падобныя на дроцікі. Іх выкарыстоўвалі ў Першай сусветнай вайне.

Аляксандр Лукашэнка 5 мая заявіў, што злачынствы ў Бучы здзейснілі англічане, якія прыехалі з Львова на чатырох аўтамабілях.

Целы са знакамі катаванняў, трупы на вуліцах, брацкія магілы. Расійскія войскі пакінулі на Кіеўшчыне страшныя сляды

New York Times: Спадарожнікавыя здымкі цалкам абвяргаюць версію Расіі, што забойствы ў Бучы адбываліся пасля сыходу яе войскаў 

Нямецкая разведка перахапіла перамовы расіян у Бучы. Там абмяркоўвалася забойства людзей

Апублікаваны яшчэ адзін важны відэазапіс, які даказвае, што мірных жыхароў у Бучы забілі ў час расійскай акупацыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
32
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930