Знайсці
05.05.2022 / 20:03РусŁacБел

Лукашэнка ведае, хто «арганізоўваў Бучу». «Чатыры аўтамабілі»

Падчас інтэрв'ю журналіст Associated Press сказаў пра зверствы Расіі ва Украіне, прывёўшы ў прыклад падзеі ў Бучы і Марыупалі, і спытаў у Лукашэнкі, ці не мог бы ён перадаць свайму расійскаму калегу, што «гэта пара спыніць».

Аляксандр Лукашэнка. Скрыншот з відэа

Лукашэнка паабяцаў перадаць словы Пуціну — яны, сказаў ён, «хутка сустрэнуцца».

«Але я хачу да вас, да Захаду найперш звярнуць такія ж словы: спыніце хлусіць. Вы дарма прыводзіце прыклад Бучы. Тое, што адбывалася ў Бучы (я не ведаю, наколькі вы пагружаныя ў гэта), — мы ведаем, хто арганізаваў гэтую паказуху.

Там у асноўным былі англічане, якія на аўтамабілях (па-мойму, чатыры аўтамабілі мы бачылі, перадалі расейцам нумары) прыбылі з Львова, ажыццяўлялі здымку ў Бучы і потым укідвалі ў інфармацыйную прастору», — заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка адзначыў, што яму не ўпершыню сутыкацца з правакацыямі, асабліва пасля падзей 2020 года.

«Ведаю, як гэта робіцца. Таму не трэба казаць пра Бучу», — дадаў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера