Знайсці
04.05.2022 / 19:03РусŁacБел

Альфа-банк папярэдзіў кліентаў, што з 5 мая ягоныя карты не будуць працаваць за мяжой

Адключэнне картаў, паводле прэс-службы Альфа-Банка, можа адбыцца «з-за пазіцыі амерыканскіх банкаў». Такім эўфемізмам акрэсліваюцца накладзеныя на банк санкцыі. 

Цяпер карты Visa і Mastercard Альфа-Банка перастануць працаваць за мяжой: імі нельга будзе расплачвацца ў крамах, а таксама здымаць наяўныя. Таму банк просіць тых, хто знаходзіцца ў іншай краіне, павялічыць ліміты на зняцце валюты ў InSync і зняць, пакуль не позна, з карткі патрэбную суму.

У Беларусі карыстацца карткамі можна будзе амаль як раней, але таксама ёсць абмежаванні, звязаныя з выкарыстаннем замежных валют. 

Так, будуць недаступныя пераводы з карты на карту ў замежнай валюце: нельга будзе атрымаць ці адправіць грошы. Гэта тычыцца як пераводаў на карты замежных банкаў, так і пераводаў па Беларусі.

Не атрымаецца зняць з карты Альфа-Банка замежную валюту ў банкаматах і касах беларускіх банкаў, а таксама аплаціць у замежнай валюце на тэрыторыі нашай краіны (напрыклад, у Duty Free). 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930