Знайсці
04.05.2022 / 11:54РусŁacБел

Франсабанка больш няма

Франсабанк афіцыйна спыніў дзейнасць у Беларусі. Пра гэта паведаміў Нацбанк. Альфа-Банк канчаткова паглынуў былога канкурэнта.

Праўленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь прынятая пастанова ад 26 красавіка 2022 г. аб дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў і дапаўненняў, якія ўносяцца ў статут закрытага акцыянернага таварыства «Альфа-Банк» у сувязі з рэарганізацыяй шляхам далучэння да яго адкрытага акцыянернага таварыства «Франсабанк».

ЗАТ «Альфа-Банк» з'яўляецца правапераемнікам усіх правоў і абавязкаў Франсабанка.

Onliner нагадвае, што летам 2021 года Альфа-Банк распачаў спробы набыць Франсабанк, але здзелка не адбылася: бакі не сышліся ў суме. Аднак праз паўгода з'явілася афіцыйная навіна: Альфа-Банк набыў 99,98% акцый Франсабанка за 27 млн ​​рублёў, паабяцаў кліентам набытага банка плаўны пераход. Меркавалася, што інтэграцыя завяршыцца цягам 2022 года, і вось яна адбылася.

Альфа-Банк па выніках 2021 года знаходзіўся на 7-й пазіцыі па актывах на рынку Беларусі. Франсабанк з'яўляўся даччыным банкам найбуйнейшага ліванскага Fransabank SAL (да перайменавання называўся «Залаты талер») і займаў 20-е месца па актывах на банкаўскім рынку Беларусі. Банк абслугоўваў кліентаў у Мінску, Брэсце, Гродне, Гомелі і Лідзе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера