Знайсці
04.05.2022 / 09:14РусŁacБел

Пры замене ліфтаў у Мінску новыя кабіны ставяць з відэакамерамі

Ліфты ў жылых шматпавярховіках мяняюць па асобнай праграме, не звязанай з правядзеннем планавага капітальнага або бягучага рамонту, расказала начальнік аддзела капрамонту жыллёвага фонду Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі Кацярына Казак, паведамляюць «Мінск-Навіны».

У 2021 і 2022 гадах гэтыя работы выконваюць «пад ключ»: у машынным аддзяленні размяшчаецца мадэм, а запіс транслюецца на маніторах камп'ютараў абслугоўваючых арганізацый — «Белліфт» і «Ліфтсэрвіс».

— Гэта дазваляе ў рэжыме рэальнага часу сачыць за абсталяваннем, выяўляць факты вандалізму і іншых супрацьпраўных дзеянняў. З відэакамер, устаноўленых у 2018—2020 гадах, падключана толькі частка. Астатнія даўкамплектоўваюцца ўсім неабходным. Будзем імкнуцца завяршыць гэтую працу да канца года, — удакладніла Казак.

У 2022 годзе плануецца замяніць 440 ліфтаў і затраціць на гэта 28,4 млн рублёў. Фінансаванне поўнасцю ажыццяўляецца з бюджэту. Па праекце на замену ліфта адводзіцца 3,5—4 месяцы, але фактычны тэрмін складае 2—2,5 месяца.

Усяго за 2021-2025 гады ў жылфондзе Мінска прадугледжана мадэрнізаваць 1513 ліфтаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
15
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930