Знайсці
04.05.2022 / 08:40РусŁacБел

Што адбываецца на фронце на ранак 4 мая

ВСУ паведамляе, што лінія фронту не змянілася, Расея ўзмацняе групоўку на ліманскім кірунку (недалёка ад Славянска і Краматорска).

Фота: АР

У штодзённай справаздачы ўкраінскія вайскоўцы пішуць, што акрамя ракетных удараў па аб'ектах транспартнай інфраструктуры ў васьмі абласцях, расейскія вайскоўцы працягваюць абстрэльваць Харкаў з артылерыі і мінамётаў.

У Марыупалі расійскія вайскоўцы працягваюць наносіць авіяцыйныя ўдары і абстрэльваць пазіцыі УСУ ў раёне «Азоўсталі».

Інстытут па вывучэнні вайны (ISW) у штодзённым справаздачы піша, што ў выніку контрнаступлення расійскія войскі, верагодна, былі адкінутыя на 40 км на ўсход ад Харкаву.

Расейскія войскі актывізавалі разведвальныя аперацыі ў раёне Адэсы на фоне росту напружанасці ў Прыднястроўі.

Брытанская выведка ў штодзённай справаздачы звяртае ўвагу на сітуацыю ў Ізюме Харкаўскай вобласці. Ад Ізюма засяроджаныя там расійскія сілы маюць намер рухацца на Краматорск і Севераданецк, але прарваць украінскую абарону ім пакуль не ўдаецца. Калі атрымаецца ўзяць гэтыя гарады, яны стануць плацдармам для далейшага атачэння ўкраінскай групоўкі на Данбасе, піша «Настоящее время».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
11
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930