Знайсці
03.05.2022 / 18:21РусŁacБел

У Польшчы затрымалі студэнта-беларуса за садзейнічанне нелегальнай міграцыі

Уначы 2 траўня на польска-нямецкай мяжы быў затрыманы 20-гадовы грамадзянін Беларусі, студэнт аднаго з польскіх універсітэтаў. Ён дапамог пяці іракцам нелегальна перайсці мяжу з Польшчы ў Нямеччыну, піша reform.by cа спасылкай на польскіх памежнікаў.

Фота: Straż Graniczna

У тэлефоне маладога чалавека знайшлі відэа, на якім пяць іракцаў незаконна перасякаюць мяжу. Польскія памежнікі заяўляюць, што студэнт захоўваў відэа як доказ для атрымання аплаты за выкананую паслугу.

Беларуса прыцягнуць да крымінальнай адказнасці і забароняць уезд на тэрыторыю Польшчы і іншых краін Шэнгена.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
6
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930