Знайсці
03.05.2022 / 11:50РусŁacБел

Сінагогу-музей у Бабруйску апаганілі літарамі Z

Пра тое, што на сцяне сінагогі-музея ў Бабруйску з’явіліся літары Z, яшчэ ў суботу ўвечары бабруйскай габрэйскай суполцы паведамілі з Ізраіля — там убачылі фотаздымкі ў інтэрнэт-пабліках, піша «Вечерний Бобруйск».

Невядомыя намалявалі літары Z на сценах старой сінагогі ў Бабруйску. Фота: «Вечерний Бобруйск»

Тры літары Z былі намаляваныя сіняй фарбай на фасаднай сцяне сінагогі, адна з літар была «задам наперад». Адразу ж у суботні вечар надпісы паспрабаваў адмыць бабруйчанін Дзмітрый, якога пра гэта папрасіў сябра габрэйскай суполкі.

Як распавяла мясцоваму выданню «Вечерний Бобруйск» жыхарка суседняга з сінагогай дома, надпісы з’явіліся ў суботу 30 красавіка паміж 18.00 і 20.00. На браме яе дома таксама намалявалі тыя самыя літары. Жанчына нікуды не паведамляла пра надпісы, а ў нядзелю сама іх змыла са сваёй брамы.

Ачысціць сцяну сінагогі аказалася больш складана — атрымалася толькі пры дапамозе спецыяльнага сродку для выдалення лакафарбавых пакрыццяў. Дзмітрый спрабаваў змыць фарбу ацэтонам — не атрымлівалася, яна ўелася ў поры і расколіны цэглы. З металічнай шчоткай справа пайшла лепш. А неўзабаве прывезлі спецыяльны выдаляльнік лакафарбавых пакрыццяў, з ім і з упартай працай шчоткай справа пайшла.

Дзмітрый спрабуе сцерці надпісы. Фота: «Вечерний Бобруйск»

Бабруйскі рабін Шауль Хабаба выклікаў міліцыю.

«Гэта вельмі сумна, што знаходзяцца людзі, якія так сябе паводзяць, — сказаў рабін. — Гэта месца для адпачынку душы і цела, людзі адкрываюць тут свае сэрцы і моляцца. І мы молімся з усімі за мір і дабро. Вялікі дзякуй тым, хто ачысціў наш помнік!»

Рэшткі сінагогі XIX стагоддзя ў Бабруйску на перакрыжаванні вуліц Чангарскай і Бахарава цяпер з’яўляюцца музейнай пляцоўкай пад адкрытым небам. Называецца яна «Габрэйскі дворык», была адкрытая 4 жніўня 2019 года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
39
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930