Знайсці
03.05.2022 / 10:27РусŁacБел

Пасол Украіны ў Германіі назваў канцлера Шольца «пакрыўджанай лівернай каўбасой»

Федэральны канцлер Германіі Олаф Шольц заявіў, што не плануе візіту ва Украіну ў найбліжэйшы час, бо лічыць няправільнай адмову Кіева прыняць прэзідэнта краіны Франка-Вальтэра Штайнмаера. Пасол Украіны ў Германіі Андрэй Мельнік адрэагаваў на гэта недыпламатычна, паведамляе Spiegel.

Андрэй Мельнік

«Гуляць у пакрыўджаную ліверную каўбасу — гучыць не вельмі па-дзяржаўнаму… Гаворка ідзе пра вельмі жорсткую вайну на знішчэнне з часоў нападу нацыстаў на Украіне, гэта не дзіцячы садок», — працытавалі Мельніка ў выданні.

У нямецкай мове выраз «пакрыўджаная ліверная каўбаса» ўжываецца для абазначэння людзей, якія строяць з сябе пакрыўджаных без якой-небудзь важкай на тое прычыны.

Перад гэтым, каментуючы свой магчымы візіт ва Украіну, Шольц успомніў пра адмову Адміністрацыі Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага прыняць федэральнага прэзідэнта Нямеччыны Франка-Вальтэра Штайнмаера і адзначыў, што гэта «перашкаджае справе».

Нагадаем, 12 красавіка Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў, што ва Украіне выступілі супраць яго візіту ў Кіеў разам з прэзідэнтамі Польшчы, Латвіі, Літвы і Эстоніі. У адказ прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Офіс прэзідэнта Украіны не атрымліваў зварот ад офіса прэзідэнта Германіі адносна візіту нямецкага прэзідэнта, і дадаў, што ва ўмовах вайны і штодзённай гібелі людзей дзяржава мае права дазволіць сабе «прымаць і быць сярод тых лідараў краін, якія рэальна яе падтрымліваюць».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
29
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930