Знайсці
03.05.2022 / 10:22РусŁacБел

СБУ заявіла, што прадухіліла атаку на беларускі грамадзянскі самалёт. Беларускі вайсковец тлумачыць, чаму гісторыя выглядае малапраўдападобнай

Днямі Служба бяспекі Украіны заявіла аб затрыманні дыверсантаў, якія нібыта планавалі збіць пасажырскі самалёт над Расіяй ці Беларуссю. «Наша Ніва» разбіралася, ці сапраўды існуе такая пагроза для грамадзянскай авіяцыі нашай краіны.

ПЗРК «Стынгер». Фота: Аrmyinform

«З цынічнага пункту гледжання такія дзеянні выглядаюць рацыянальнымі»

Паводле звестак СБУ, спецгрупа расійскіх дыверсантаў планавала збіць пасажырскі самалёт над тэрыторыяй Беларусі або Расіі, каб пасля абвінаваціць Украіну ў тэрарызме. Для гэтага яны павінны былі выкарыстаць ПЗРК «Stinger» — зброю, якую Украіна атрымала ад ЗША. Праз гэта Расія магла б вінаваціць не толькі саму Украіну, але і Штаты ў тым, што тыя перадалі зброю, ад якой пацярпелі мірныя людзі. 

Дзейны беларускі афіцэр, з якім пагаварыла «Наша Ніва» лічыць такі сцэнар маларэалістычным.

«Калі адкінуць усе гуманістычныя пытанні, то з цынічнага пункту гледжання такія дзеянні выглядаюць рацыянальнымі. Бо яшчэ да таго, як такая зброя пачала пастаўляцца ва Украіну, усе разумелі, што яна не мусіць патрапіць у абы-якія рукі, каб не быць выкарыстанай у тэрарыстычных мэтах. Самалёты насамрэч з’яўляюцца ўразлівымі аб'ектамі. 

Але калі паглыбіцца ў пытанне, то ўзнікае шэраг непаразуменняў. На якой тэрыторыі павінна быць выкарыстана гэтая зброя, каб трапіць у беларускі ці расійскі грамадзянскі самалёт, калі над тэрыторыяй Украіны яны не летаюць, ды і вакол Украіны таксама існуе беспалётная зона?» — задаецца пытаннем суразмоўца.

«Стрэл мусіць адбыцца выключна з тэрыторыі Расіі або Беларусі»

Вайсковец тлумачыць, што Stinger — зброя бліжняга дзеяння, з далёкасцю стральбы ад 200 да 4750 метраў і максімальнай вышыней цэлі — 3800 метраў. 

«Сыходзячы з гэтага, вельмі моцна звужаецца колькасць месцаў, з якіх можна стрэліць, каб збіць самалёт. На думку прыходзіць толькі тэрыторыя бліз аэрапорта, бо, каб трапіць у цэль, трэба знаходзіцца непадалёк ад гэтага месца, каб была магчымасць зрабіць стрэл у момант узлёту або пасадкі. У іншым выпадку самалёт будзе ляцець вышэй за магчымасці Stinger», — адзначае суразмоўца.

З гэтага вынікае, што падобны акт тэрарызму з выкарыстаннем вышэй апісанай зброі можна здзейсніць, выключна знаходзячыся на тэрыторыі Расіі або Беларусі, каля тэрыторыі аднаго з дзейных аэрапортаў. 

Фота: скрыншот з відэа СБУ

«Няма невыканальных задач, але выглядае ўсё гэта не вельмі праўдападобна»

«Натуральна, што няма невыканальных задач, але выглядае ўсё гэта не вельмі праўдападобна», — мяркуе вайсковец.

Суразмоўца адзначае, што цяпер абодва бакі працуюць на апераджэнне і даволі часта анансуюць нейкія акцыі і правакацыі, якія нібыта рыхтуюцца іншым бокам.

«Частка з такіх заяў — выключна дзеля стварэння прыгожай карцінкі для СМІ, каб людзі, якія не надта разбіраюцца ў тых ці іншых пытаннях, паверылі ў яе праўдападобнасць і зрабілі патрэбныя высновы», — лічыць вайсковец.

Чытайце таксама: 

Што такое ОРДЛО і ў чым розніца паміж БТГр і БТР? Гайд па тэрмінах і абрэвіятурах вайны ва Украіне

Першы абвінавачаны ў забойствах у Бучы беларус? Можа быць памылка: гэты чалавек двойчы судзімы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
10
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930