Знайсці
02.05.2022 / 12:45РусŁacБел

«У рэальнасці яна вельмі прыгожая, а ў фільмах загрыміруюць так, што родная мама не пазнае». Журналісты знайшлі падлетка з мемаў пра Анджаліну Джалі

14-гадовы школьнік Юлік са Львова, які стаў вядомым дзякуючы мемам пра яго і Анджаліну Джалі ў львоўскай кавярні, распавёў, чаму не заўважыў галівудскую зорку ў сябе за спінай і што ў той момант глядзеў на тэлефоне.

У той дзень ён ехаў забіраць кола для свайго веласіпеда, але маршруткі доўга не было, таму ён вырашыў пачакаць у кавярні.

Юліян распавёў, што ведаў, хто такая Анджаліна Джалі, але ў той момант не пазнаў яе: «Я сеў за столік і краем вуха чую, што нехта па-англійску размаўляе, просяць аўтографы ў яе… Падумаў, нейкая амерыканская знакамітасць з Інстаграма. І неяк не заўважыў. Ну, бачыў яе, але не зразумеў, хто гэта, не пазнаў яе… У рэальнасці яна вельмі прыгожая, бо ў фільмах, ведаеце, часам загрыміруюць, што родная мама не пазнае».

Хлопец распавёў, што так зацікавіла яго ў тэлефоне ў той момант, калі за яго спінай вядомая актрыса раздавала аўтографы: «Я слухаў музыку, перачытваў пасты ў Інстаграме… Я ўжо прыехаў дадому, а мне мама паказвае відэа, якое ёй суседка скінула, што я папулярны. Бо пакуль дадому ехаў, я яшчэ паўгадзіны ехаў, усё ўжо атрымалася так, што я амаль ва ўсіх пабліках быў».

Раптоўная папулярнасць не засмуціла Юліяна — наадварот, хлопец рады, што пры дапамозе яго фота людзі робяць вясёлыя мемы і ўздымаюць сабе настрой: «Гэта як сон наяве. Здаецца, усё рэальна, але ўражанне, што ты зараз проста прачнешся і гэтага ўсяго не будзе. Той момант, калі ніякіх планаў не будаваў, а папулярнасць знайшла цябе… Няма на што крыўдаваць. Людзі дзеляцца пазітывам, людзям весела, няма на што злавацца».

Таксама юнак дадаў, што ўдзячны за падтрымку Украіны Анджаліне Джалі і ўсім, хто не застаўся абыякавым падчас вайны: «Вельмі добра, што людзі нас не кідаюць у такі цяжкі момант, дапамагаюць нам… Ведаеце, гэта вось чалавек дапамагае чалавеку, а потым ён дзякуе ўдвая больш. І я думаю, што ўсім, хто нам дапамагаў, трэба вельмі моцна аддзячыць… Трэба верыць у тое, што мы пераможам, верыць у будучыню, у тое, што ўсё будзе добра».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
69
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930