Знайсці
02.05.2022 / 08:24РусŁacБел

Першая лэдзі ЗША сустрэнецца з бежанцамі ў Славакіі і Румыніі

Джыл Байдэн здзейсніць візіт ва усходнюю Еўропу 5-9 мая, піша Reuters.

Першая лэдзі ЗША сустрэнецца з украінскімі бежанцамі і валанцёрамі, а таксама з амерыканскімі вайскоўцамі на авіябазе ў Румыніі. Пасля яна адправіцца ў Бухарэст на сустрэчу з чыноўнікамі і супрацоўнікамі пасольства, работнікамі гуманітарнай дапамогі і выкладчыкамі, якія працуюць з украінскімі дзецьмі.

У славацкіх гарадах Браціслава, Кошыцэ і Вышне Нямецке Джыл Байдэн сустрэнецца з чыноўнікамі, работнікамі служб дапамогі і бежанцамі.

Раней амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн сустракаўся з украінскімі бежанцамі падчас візіту ў Польшчу ў сакавіку. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера