Знайсці
29.04.2022 / 12:56РусŁacБел

Цялят на шклоўскай ферме перавялі з Coca-Cola на патрыятычную Бела-Колу

Хворых цялят шклоўскай гаспадаркі ААТ «Ялавічы-Агра», якім раней давалі па сто грамаў Coca-Cola для барацьбы з дыспепсіяй, перавялі на беларускі аналаг газіроўкі — «Бела-Колу», піша Sputnik.

Пра ўдалы эксперымент стала вядома каля тыдня таму: хворым цялятам вырашылі даваць Coca-Cola перад ранішнім кармленнем для барацьбы з захворваннямі стрававання. Пры гэтым у відэарэпартажы тэлекампаніі «Шклоў» жывёлам давалі менавіта Coca-Cola.

Калі на ферму прыехалі карэспандэнты Sputnik, маладняк паілі беларускім аналагам амерыканскай газіроўкі — «Бела-Колай».

«Паводле слоў дырэктара калгаса, беларуская «Бела-Кола» больш эфектыўная ў лячэнні цялят, чым замежная Coca-Cola. Па складзе і тэхналогіях што адна, што другая плюс-мінус аднолькавыя, адзінае адрозненне — у беларускай коле ёсць кафеін, растлумачылі на прадпрыемстве. Цяляты п'юць, і становяцца больш бадзёрыя», — гаворыцца ў тэксце.

Немалаважны плюс беларускай колы — яна крыху таннейшая, піша Sputnik. І санкцыі ёй не страшныя.

Раней жа мясцовы ветдоктарка сцвярджала, што хворыя жывёлы менавіта пасля замежнай газіроўкі «ажываюць на вачах».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
13
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930