Знайсці
28.04.2022 / 15:40РусŁacБел

Стралкоў-Гіркін: Праціўнік абараняецца пісьменна, упарта і валодае становішчам

Былы міністр абароны так званай «ДНР» Ігар Стралкоў-Гіркін у сваім блогу распавёў пра тое, што цяпер адбываецца на Данецкім фронце. 

Фота: АР

На поўдні ад Ізюма, піша Гіркін, працягваюцца жорсткія баі па ўсім перыметры расійскага плацдарма. Усюды ёсць тактычныя прасоўванні. Найбольш жорсткія баі ідуць на правым флангу — у раёне пасёлка Вялікая Камышуваха (і, магчыма, непасрэдна ў пасёлку), а таксама ў раёне (магчыма, і на тэрыторыі) сяла Новая Дзмітраўка.

Пасля ўзяцця названага населенага пункта расійскія войскі падыдуць непасрэдна да трасы Барвінкава—Славянск і створаць пагрозу яе перахопу. Стралкоў піша, што зрабіць гэта будзе няпроста, бо населеныя пункты стаяць там вельмі шчыльна, «зліваюцца ў амаль бесперарыўную агламерацыю».

Па словах Стралкова, баі носяць бесперапынны «глейкі» характар.

«У праціўніка дастаткова жывой сілы, каб, нягледзячы на падаўжэнне лініі фронту на гэтым участку, нідзе не дазволіць расійскім войскам здзейсніць глыбокія прарывы».

Стралкоў мяркуе, што ўкраінскія войскі сёння-заўтра пакінуць Ліман і выведуць свае войскі на ўзмацненне флангаў групоўкі — пад Барвінкава і Славянск.

«Перашкодзіць гэтаму і акружыць часткі праціўніка УС РФ … выявіліся няздольныя», — канстатуе Стралкоў.

Ëн піша, што ўкраінская армія «абараняецца пісьменна, упарта, валодае абстаноўкай і сваімі войскамі. Ніякай панікі ў шэрагах ВСУ не назіраецца. Цалкам ясна, што стаўка камандавання зроблена на выйгрыш часу і нанясенне ўдарным часткам УС РФ максімальных страт ‒ за кошт маруднай здачы тэрыторый».

Наперадзе ў расійскіх войскаў на гэтым кірунку — «велізарная і загадзя падрыхтаваная да працяглай абароны Славянска-Краматорскай агламерацыі».

«Яе ВСУ цалкам дакладна здаваць не будуць да апошняй магчымасці, абараняючы, калі спатрэбіцца, у якасці «абложанай крэпасці». Зрэшты, гэтую «крэпасць» яшчэ трэба будзе акружыць, што вельмі няпроста зрабіць наяўнымі абмежаванымі сіламі і такімі нізкімі тэмпамі, пры якіх праціўнік свабодна адводзіць свае часткі і загадзя рыхтуе новыя вузлы абароны», — піша Стралкоў.

«Паўднёвая частка кляшчоў» забуксавала, — робіць выснову сепаратыст. У Запарожскай вобласці прасоўванне расійскіх войскаў амаль спынілася.

На цэнтральным участку — пад Данецкам — сітуацыя, паводле яго, без зменаў. Баі ідуць толькі на поўначы ад Аўдзееўкі, дзе «ва УС ДНР ёсць нязначныя тактычныя поспехі».

Агульны вывад, піша Стралкоў, «на жаль, бязрадасны»: наступ расійскай групоўкі на акружэнне Данецкай групоўкі УСУ сустрэў жорсткае супраціўленне і «ўжо практычна дакладна да поўнага атачэння і разгрому ворага не прывядзе».

«У лепшым выпадку, праціўнік на працягу многіх тыдняў і нават, не выключана, некалькіх месяцаў будзе павольна і з вялікімі стратамі (узаемнымі, вядома) «выціскацца» з Данбаса. Што дазволіць яму без асаблівай спешкі да лета стварыць, навучыць і масіравана ўвесці ў бой на любым абраным участку стратэгічныя рэзервы», — піша Стралкоў.

«З роты засталося некалькі чалавек». Баец «ЛНР» з жорсткай шчырасцю апісаў баі за Рубежнае

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
53
Панылы сорам
0
Ха-ха
30
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930