Знайсці
24.04.2022 / 09:24РусŁacБел

Арастовіч: За беларускую тэрыторыю цяпер можна не хвалявацца

Дарадца Офіса Зяленскага Аляксей Арастовіч даў вялікае інтэрв’ю «Медузе», у якім прааналізаваў два месяцы расійскай агрэсіі. Закрануў ён і пытанне ўдзелу Беларусі ў гэтай вайне.

Фота: УНІАН

«Беларусь спрабавалі ўцягнуць у вайну вельмі актыўна. Лукашэнка віхляе як можа — і, па нашых даных, актыўна вядзе сепаратныя перамовы з Захадам. Нам і беларуская апазіцыя пра гэта кажа, і заходняя разведка. Яны кажуць без падрабязнасцяў, але агульны характар: «Я не вінаваты, ён сам да мяне прыйшоў». Але беларуская тэрыторыя і беларуская ваенная інфраструктура — аэрадромы, базы забеспячэння, чыгуначная сетка — цалкам выкарыстоўваліся супраць нас. Адтуль пускалі ракеты, лётала авіяцыя, наступалі войскі. Гэта па азначэнні з'яўляецца ваеннай агрэсіяй.

Але мы спецыяльна не ставілі гэтае пытанне, бо мы разумеем саму Беларусь і вельмі выразна падзяляем беларускі народ і беларускія ўлады. А тое, што беларускі народ быў супраць, мы бачылі.

Цяпер беларускую тэрыторыю выкарыстоўваюць ужо вельмі мала, практычна не выкарыстоўваюць. Авіяцыя ўжо даўно не дзейнічае, ракетамі практычна не страляюць. Ну пару эпізадычных пускаў было. А яшчэ беларускія партызаны ўмудрыліся сапсаваць чыгуначную сетку. Я іх да гэтага заклікаў, і на мяне ў Беларусі завялі крымінальную справу за тэрарызм. Але, як бачыце, не дарма заклікаў. Рэальна сапсавалі, і рэальна вельмі моцна ўскладнілі жыццё расійскім войскам. А Лукашэнка здолеў адпятляць. І за беларускую тэрыторыю можна больш не хвалявацца», — рэзюмаваў Арастовіч.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031