Знайсці
19.04.2022 / 15:02РусŁacБел

Генпракурор Швед заявіў пра «валакіту і бяздзеянне» пры расследаванні палітычных спраў

Генпракурор Андрэй Швед на сённяшняй нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі заявіў пра валакіту пры расследаванні спраў аб «дэструктыўнай дзейнасці». Паводле яго слоў, пракуратура дамаглася адмены тысячы рашэнняў аб адмове ў завядзенні крымінальнай справы. Яго турбуе, што яшчэ не ўсіх прыцягнулі да адказнасці.

Андрэй Швед і Аляксандр Лукашэнка. Скрыншот з відэа.

Швед наракае, што па «экстрэмісцкіх справах» раскрывальнасць складае менш за палову. У гэтым гучыць намёк на сабатаж палітычных рэпрэсій следчымі.

«Відавочна, што раскрывальнасць толькі паловы такіх злачынстваў відавочна не можа быць падставай для самазаспакаення. Асабліва турбуе тое, што да цяперашняга часу не ўстаноўленыя ўсе вінаватыя ў прычыненні цялесных пашкоджанняў супрацоўнікам міліцыі, дыверсіях на аб'ектах транспарту, падпалах будынкаў і іншых дзёрзкіх злачынствах».

Самыя вялікія праблемы, па яго думку, звязаныя з расследаваннем спраў, звязаных з інтэрнэтам, на якія прыпадае каля 80% «экстрэмісцкіх спраў».

«Гэтых злачынстваў раскрываецца яшчэ менш. Таму пракуроры ўсіх узроўняў штомесяц правяраюць эфектыўнасць працы органаў унутраных спраў і следчых падраздзяленняў па гэтым кірунку. На жаль, намі рэгулярна спыняюцца факты валакіты і, што больш за ўсё турбуе, бяздзейнасці. Адмянілі амаль адну тысячу незаконных рашэнняў аб адмове ў завядзенні крымінальных спраў, прыпыненні і спыненні расследаванняў. Ёсць дзясяткі прыкладаў, калі толькі пасля ўмяшання пракуратуры былі выяўленыя вінаватыя ў здзяйсненні экстрэмісцкіх злачынстваў, якія ў далейшым панеслі заслужанае пакаранне», — абазначыў Швед заслугу свайго ведамства.

Чытайце таксама: У Беларусі заводзіцца каля 5000 палітычных крымінальных спраў за год

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера