Знайсці
11.04.2022 / 21:51РусŁacБел

У Чэхіі выйшла кніга пра лексіку беларускіх гаворак Літвы 

У Празе выйшла новая манаграфія польскага беларусіста Міраслава Янковяка «Лексіка беларускіх гаворак Літвы. Моўная спадчына балта-славянскага памежжа». Публікацыя — вынік шматгадовых дыялекталагічных экспедыцый, якія праводзіліся аўтарам з 2009 года.

Манаграфія памерам у 624 старонкі складаецца з дзвюх асноўных частак. Першая — характарыстыка беларускіх гаворак Літвы ў лексічным аспекце, а другая — слоўнік.

У першай частцы лінгвіст апісаў гістарычныя міграцыйныя працэсы славян і балтаў, якія паўплывалі на ўзнікненне і фармаванне беларускіх гаворак балта-славянскага памежжа, прааналізаваў дыялектную лексіку ў арэальным аспекце, апісаў запазычанні з балцкіх, польскай, рускай ды іншых моў. Апошні раздзел прысвечаны тэарэтычным разважанням над лексікай у кантэксце розных лінгвістычных тэорый.

Другая частка кнігі — слоўнік беларускіх гаворак у Літве, падзелены на некалькі меншых слоўнікаў: а) дыялектная лексіка з падзелам на арэалы і тэматычныя кругі; б) запазычанні з падзелам на мовы і тэматычныя кругі.

Манаграфію дапаўняюць розныя дадаткі.

Кніга пра лексіку беларускіх гаворак Літвы — не першая буйная публікацыя польскага лінгвіста на беларускую тэматыку. Раней у яго выйшла дзве манаграфіі пра сучасныя беларускія гаворкі ў Латвіі, а таксама, сумесна з Нінай Баршчэўскай — грунтоўнае выданне «Беларуская дыялекталогія».

Міраслаў Янковяк

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
35
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930