Знайсці
10.04.2022 / 16:19РусŁacБел

Сын Джона Ленана ўпершыню публічна праспяваў «Imagine» дзеля дапамогі Украіне ВІДЭА

Сын аднаго з заснавальнікаў гурта Beatles Джона Ленана —Джуліян Ленан — упершыню выканаў песню бацькі «Imagine». Відэа ён апублікаваў у сацсетках, падтрымаўшы кампанію Stand Up for Ukraine.

«Вайна на Украіне — гэта няўяўная трагедыя… Як чалавек і як мастак, я адчуваў сябе абавязаным адрэагаваць самым значным чынам, на які я быў здольны.

Я заўсёды казаў, што адзіным разам, калі я задумаўся б пра тое, каб праспяваць «Imagine», быў бы канец свету…

Тэкст песні адлюстроўвае наша калектыўнае імкненне да міру ва ўсім свеце. Таму што ў ёй мы пераносімся ў прастору, дзе любоў і яднанне становяцца нашай рэальнасцю, хоць бы на імгненне…

Песня адлюстроўвае святло ў канцы тунэля, на які мы ўсе спадзяемся…

У выніку кровапралітнага гвалту мільёны ні ў чым не вінаватых сем'яў былі вымушаныя пакінуць утульныя дамы і шукаць прытулку ў іншых месцах.

Я заклікаю сусветных лідараў і ўсіх, хто верыць у пачуцці, стаць на абарону бежанцаў паўсюль! Калі ласка, абараняйце і ахвяруйце ад усяго сэрца», — заявіў Джуліян Ленан.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера