Знайсці
06.04.2022 / 08:25РусŁacБел

На Марыю Калеснікаву аказваецца ў калоніі ціск, яе пазбавілі права на доўгае спатканне з бацькам

Адміністрацыя гомельскай калоніі можа другі раз за тыдзень накласці спагнанне на асуджаную на 11 гадоў Марыю Калеснікаву

30 сакавіка Марыю Калеснікаву пазбавілі права на доўгае спатканне з бацькам. Са слоў Марыі, падставай для спагнання паслужыў нібыта няветлівы зварот да супрацоўніка калоніі пасля спаткання з адвакатам 24 сакавіка, паведамляе «Новы час».

Сёння, 6 красавіка, адбудзецца пасяджэнне камісіі ВК-4 у дачыненні да Марыі. Нібыта яна «перабівала» начальніка калоніі падчас працэдуры накладання папярэдняга спагнання.

У залежнасці ад таго, ці будзе накладзенае спагнанне і якой строгасці, магчымая сітуацыя,

пры якой Марыя будзе прызнаная злоснай парушальніцай парадку адбыцця пакарання. А гэта можа пацягнуць перавод у турму або змяшчэнне ў памяшканне камернага тыпу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
10
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930