Знайсці
30.03.2022 / 17:23

У якім складзе будзе выступаць адноўлены «Ляпіс Трубяцкі»?

Сяргей Міхалок абвясціў, што аднаўляе гурт «Ляпіс Трубяцкі», распушчаны ім жа ў 2014 годзе. У красавіку пройдуць першыя канцэрты новага-старога гурта, а ў сацсетках з'явіліся відэа рэпетыцый «Ляпісаў». Няўжо Міхалок памірыўся з Булатнікавым?

Прыхільнікі «Ляпісаў» абрадаваліся навіне і пачалі ў каментарах выказваць спадзеў, што старыя крыўды паміж салістамі, Сяргеем Міхалком і Паўлам Булатнікавым, забытыя і гурт вернецца ў максімальна набліжаным да класічнага складзе.

Наколькі вядома «Нашай Ніве», Паўлу Булатнікаву ніхто не прапаноўваў вяртацца ў гурт і пра заяву Сяргея Міхалка ён сам даведаўся з сацсетак.

Мяркуючы па фота і відэа з рэпетыцый, у склад новых «Ляпісаў» уваходзяць пяць чалавек: акрамя Сяргея Міхалка, гэта бубнач Аляксандр Старажук, бас-гітарыст Алесь-Францішак Мышкевіч, гітарыст Павел Вялічка і саксафаніст Андрэй Барыла. Усе яны апошнім часам гралі ў шматлікіх калектывах пад кіраўніцтвам Сяргея Міхалка.

Расказваем падрабязней пра музыкантаў.

Аляксандр Старажук

Адзіны, хто мае дачыненне да класічных «Ляпісаў», — легендарны бубнач Аляксандр Старажук. Ён граў у гурце з 2001 па 2011 год, а пасля распаду гурта на некаторы час далучаўся да калектыва Паўла Булатнікава. 

Напрыканцы мінулага года стала вядома, што Старажук зноў вярнуўся да Сяргея Міхалка ў якасці перкусіяніста. Мяркуючы па фота, 63-гадовы бубнач у выдатнай музычнай і фізічнай форме.

Алесь-Францішак Мышкевіч

Адзін з найбольш вядомых беларускіх бас-гітарыстаў ускосна датычны да «Ляпісаў» — з 2014 па 2016 гады ён граў у гурце Trubetskoy.

Першы склад гурта Trubetskoy, у цэнтры Аляксандр Старажук і Алесь-Францішак Мышкевіч. Гітарыст Руслан Уладыка (злева) памёр у студзені 2020 года пасля чэрапна-мазгавой траўмы, саліст Павел Булатнікаў (справа) працягвае выступаць.

У 2018 годзе музыкант, які мае багаты багаж выступленняў у «Без Білета», «Крамбамбулі», The Superbullz і іншых гуртах, далучыўся да праекта Сяргея Міхалка DREZDEN, а пасля стаў удзельнікам і астатніх праектаў.

Павел Вялічка

Самы малады з «Ляпісаў», граў раней у Yellow Brick Road, які дзяліў сцэну з Bullet For My Valentine, The Horrors, Hurts і Deep Purple.

Таксама выступаў з прэзідэнцкім аркестрам Беларусі.

У 2018 годзе гітарыст далучыўся да гурта DREZDEN.

Андрэй Барыла

Музыкант па мянушцы Барон пазней астатніх далучыўся да ансамбляў Сяргея Міхалка, толькі ў 2020-м. Граў раней з Алесем-Францішкам Мышкевічам у гурце Chiefs Band.

Акрамя музыкі, прафесійна займаецца фатаграфіяй — ягоны бацька быў фатографам.

Ужо вядомыя першыя восем гарадоў, у якіх выступіць новы «Ляпіс Трубяцкі»: 8 красавіка — Рыга, 9 красавіка — Талін, 11 красавіка — Вільня, 15 красавіка — Берлін, 16 красавіка — Гамбург, 18 красавіка — Нюрнберг, 20 красавіка — Прага, 22 красавіка — Брно.

Прыбытак ад канцэртаў пойдзе на дапамогу Украіне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31