Знайсці
25.02.2024 / 23:5923РусŁacБел

Падтрымайце нас праз Патрэон, каб мы змаглі больш

Калі наша праца падаецца вам важнай, падтрымайце нас данатам праз Патрэон. Або любым іншым спосабам, праз тых рэдактараў і журналістаў «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце асабіста. Дзякуючы гэтаму мы зможам больш.

ПАДТРЫМАЦЬ

Калі ў ліпені 2021-га лукашысты арыштавалі рэдактараў «Нашай Нівы» і паралізавалі эканамічную дзейнасць, мы ўжо мелі назапашаную фінансавую падушку бяспекі. Дзякуючы таму «Ніва» аднавіла свае вытворчыя магутнасці.

На восем месяцаў нам хапіла назапашанага. І былі важнейшыя пункты: палітвязні, іх сем’і, вымушаныя перасяленцы. У 2022-м мы аднавілі збор данатаў.

Чаму мы выбралі збор праз Патрэон? Таму што ён самы бяспечны. Ніхто не бачыць, на што вы ахвяруеце. Бачны толькі ваш плацеж на Патрэон, а мы атрымліваем пасля грошы ад гэтай платформы. Немалаважны і іншы момант. У Беларусі «Наша Ніва» плаціла высокія падаткі ў тым ліку з ахвяраванняў. Зараз гэтыя грошы не будуць губляцца.

Чаму мы не можам, як раней, фінансавацца з платнай падпіскі? Таму што гэта дыскрымінавала б чытачоў унутры Беларусі, якім інфармацыя патрэбная як вада. Аплата за платную падпіску «Нашай Нівы» была б бачная беларускім органам. А на што вы ахвяруеце праз Патрэон — не бачна.

Як працуе сістэма ахвяраванняў на Patreon? У момант падпіскі з вас спішацца сума, якую вы абіраеце. Пасля гэтага штомесяц 1-га дня кожнага месяца яна будзе спісвацца аўтаматычна да моманту, пакуль вы не скасуеце падпіску. Вы таксама ў любы момант можаце змяніць суму ахвяравання ў меншы ці большы бок.

Сам механізм падпіскі максімальна просты. Дастаткова адкрыць старонку НН на Patreon, абраць суму ахвяравання і націснуць кнопку «Далучыцца». Пасля гэтага сістэма вам прапануе ці стварыць акаўнт, прыдумаўшы пароль, ці аўтарызавацца праз пошту альбо фэйсбук. Усё! Пасля гэтага вы зможаце літаральна за хвіліну ўвесці даныя карткі і зрабіць перавод. Важна: сістэма Patreon заточаная пад пастаянную штомесячную падтрымку. Калі вы хочаце зрабіць аднаразовае ахвяраванне, то пасля пералічэння сродкаў у вашым акаўнце Patreon у наладках вам трэба скасаваць набытую падпіску на «Нашу Ніву». Інакш ужо 1 чысла наступнага месяца з вас паўторна спішацца сума падпіскі.

Чаму СМІ важныя? Мы не проста збіраем інфармацыю, мы яе правяраем і аналізуем.

Чаму «Наша Ніва» важная ўдвая? Гэта бастыён беларускай традыцыі, моўнай і светапогляднай. 

Падтрымка «Нашай Нівы» — гэта ваш адказ падпальшчыкам вайны і ворагам беларушчыны.

І апошняе. Абіраючы ўзровень падтрымкі, раім абіраць з бонусам у выглядзе рассылкі ад Рэдакцыі тым, хто знаходзіцца ў бяспецы.

Жыве!

ПАДТРЫМАЦЬ НАШАНІЎЦАЎ

 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
ЯНКА/адказаць/
26.02.2024
• НА БУТЭРБРЭД • 🪙 Нічога ня бачу заганага у тым, што блохеры заўжды, і часам надакучліва, як тэй Варламаў, просяць пазалаціць ручку. Вунь тыпа сумленны, а цяпепака, вядома, «інагент» Собалеў напрасіў, было, з заробкам у Ютубе нават на БМВ M850i. І Варламаў лётае як СВ па ўсім сьвеце не на выйгрыш у спортлато. 🥪 Ды, калі ласка, — купка аматараў штосьці рассьледаваць, паляпаць па клявіятурцы, атрымаць дзякло на бутэль-брод... Так, многія за беларушчыну й белмову. За, Ціха- (толькі) -ноўскую. А хто за Пазьняка. За сьцяг наш, за пэтарду ў цемру! І «Пантэон» (ці як яго?) ім у пасобнікі разам зь нейкім «Пу́сьці». 😇 Але, спадарства, навошта гэтак высакапáрыць? Прычым тутака Журналістыка й Нашаніўцы?
1
Małatok/адказаць/
02.03.2024
Vielmi šmiešna, što susiedni post z vakańsijami pierakładčykaŭ/redaktaraŭ dla rasiejskaj movy)))


Nasamreč nia śmiešna!
07.03.2024
Канешне, трэба падтрымаць лепшы украінскі рэсурс.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031