Знайсці
25.02.2022 / 18:53РусŁacБел

Беларусаў затрымліваюць за негатыўныя каментары пра напад Расіі на Украіну

Праваабаронцам стала вядома пра затрыманне ў Мінску Паўла Ларына, а таксама студэнта 2 курса Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Мікіты Кардаша.

Скрын відэа з Паўлам Ларыным. 

Відэа з імі публікуюць праўладныя каналы.

У «пакаянным відэа» Павел Ларын кажа, што, даведаўшыся пра ваеннае ўварванне расійскіх войскаў ва Украіну, на эмоцыях напісаў каментарый у тэлеграм-чаце «Малінаўка», у якім рэзка асудзіў дзеянні Расіі.

Праз некалькі гадзін за Паўлам прыйшоў ГУБАЗіК.

Падрабязнасцяў выстаўленых яму абвінавачванняў пакуль няма.

Таксама стала вядома, што затрымалі студэнта 2 курса Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Мікіты Кардаша.

У віну яму ставяць тое, што сярод аднагрупнікаў ён сказаў: «Калі сюды прыйдуць расійскія войскі і тут пачнецца якая-небудзь заваруха, я за гэтых вырадкаў ваяваць не збіраюся». Далей ішла нецэнзурная лексіка. Таксама хлопец гаварыў, што танкі на тэрыторыю Украіны заходзяць з боку Беларусі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера