Знайсці
17.02.2022 / 14:33РусŁacБел

Сіноптыкі папярэджваюць пра моцны вецер і ў пятніцу, і ў суботу

На гэтыя дні абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Парывы будуць дасягаць 28 м/с.

У пятніцу над большай часткай краіны пройдуць дождж і мокры снег. Вецер прагназуецца заходні 6-11 м/с, з парывамі да 14 м/с, уначы месцамі, а па захадзе ў многіх раёнах — да 15-18 м/с. Уначы будзе ад мінус 3 да плюс 3, удзень да плюс 8.

У суботу, 19 лютага, уначы ў многіх раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/ с, а раніцай і ўдзень — да 17-24 м/с, у паўднёва-заходніх раёнах месцамі парывы ветру будуць дасягаць 25-28 м/с.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера