Знайсці
29.01.2022 / 00:22РусŁacБел

Краіны Еўрасаюза шукаюць альтэрнатыўныя шляхі паставак газу, каб пазбавіць козыра Расію

Брусель асцерагаецца, што Расія, якая пастаўляе 40% паліва ў Еўропу, можа скараціць аб'ёмы прапампоўкі ў адказ на санкцыі, якія маглі б быць уведзеныя ў выпадку ўварвання Расіі ў Украіну. Альтэрнатыва бачыцца ў Азербайджане, піша газета Financial Times.

Фота: panama555 / depositphotos.com

Як паведамляе выданне, ЗША ўжо перагаварылі з Катарам і іншымі буйнымі экспарцёрамі газу аб дадатковых пастаўках звадкаванага прыроднага газу. Брусель, у сваю чаргу, вядзе перамовы адносна своп-здзелак па звадкаваным газе з некаторымі азіяцкімі краінамі.

Па звестках газеты, еўракамісар па энергетыцы Кадры Сімсан у пачатку лютага адправіцца ў Азербайджан для перамоў з міністрам энергетыкі і міністрам экалогіі і прыродных рэсурсаў гэтай краіны, каб дамовіцца аб дадатковых газавых пастаўках у ЕС. А 7 лютага Сімсан прыбудзе ў Вашынгтон на энергетычны савет ЗША — ЕС.

Азербайджан гатовы пампаваць Еўропе газ дадаткова ў экстранным выпадку, калі напружанасць у адносінах Расіі з Украінай парушыць пастаўкі. Пра гэта заявіў пасол Азербайджана ў Вялікабрытаніі Элін Сулейманаў, паведамляе Bloomberg.

Чытайце таксама:

WSJ: Захад ведае слабыя месцы Расіі і здольны ўдарыць вельмі балюча

Напружанасць паміж Германіяй і ЗША і «геапалітычная зброя». За што крытыкуюць трубаправод «Паўночны паток — 2»?

Узнаўляльныя крыніцы энергіі ў 2020-м сталі галоўнай крыніцай электрычнасці ў ЕС

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930