Знайсці
28.01.2022 / 21:56РусŁacБел

У Літве пачынаецца суд за кантрабанду цыгарэт з Беларусі

У Вільні па справе аб кантрабандзе цыгарэт з Беларусі будуць судзіць двух былых мытнікаў і двух грамадзян Беларусі. Справа пачалася яшчэ ў канцы 2019 года, з таго часу цягнулася следства. Суд пройдзе ў Вільні, паведамляе lrmuitine.lt.

Фота: deyangeorgiev2 / depositphotos.com

Сцвярджаецца, што літоўцы і беларусы дзейнічалі ў складзе «арганізаванай групы па загадзя распрацаваным плане».

Паводле следства, мытнікі прапускалі праз мяжу грузавікі, у якіх былі кантрабандныя цыгарэты. Яны ўвозіліся ў Літву праз пункт пропуску «Беняконі» — «Шальчынінкай». Літоўскія мытнікі толькі імітавалі праверку грузу.

У выніку праз мяжу пераехалі чатыры грузавікі з агульнай колькасцю больш чым 3 мільёны пачкаў цыгарэт. Страты ў выглядзе нясплачаных падаткаў ацэньваюцца ў 9,7 млн еўра.

Чытайце таксама: 

Цыгарэтную кантрабанду з Беларусі перапраўлялі па Нёмане на плытах пад выглядам «крыг»

Літоўскія мытнікі затрымалі груз кантрабандных цыгарэт на 2,7 млн еўра

Кантрабандныя цыгарэты з Беларусі на 1 млн еўра везлі ў Літву ў фуры з торфам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930