Знайсці
28.01.2022 / 18:40РусŁacБел

Польская пошта выпусціла марку пра абарону польска-беларускай мяжы. Гэта частка кампаніі «Станем сцяной за польскі мундзір»

Пошта Польшчы выпусціла паштовую марку «За польскі мундзір», прысвечаную ахове польска-беларускай мяжы.

На марцы намаляваныя нашыўкі польскіх узброеных сілаў, памежнай аховы і паліцыі.

Марка выпушчаная накладам 5 мільёнаў штук.

Выхад маркі — частка агульнанацыянальнай кампаніі па падтрымцы Польскага войска. Яе мэты тлумачацца на сайце Польскай пошты:

«На мяжы 2021 і 2022 года польская дзяржава стала перад выклікам абароны польска-беларускай мяжы ад хвалі грамадзян розных дзяржаў, якія спрабавалі нелегальна патрапіць на тэорыторыю Польшчы. Маштаб гэтага працэсу прывёў да таго, што нашу ўсходнюю мяжу мусяць вартаваць, стоячы плячо да пляча, не толькі функцыянеры Памежнай варты, але і тысячы жаўнераў ды супрацоўнікаў паліцыі. Заангажаванне ў працэс сілавых структур і Польскага войска атрымала падтрымку сярод мільёнаў палякаў, якія вырашылі рознымі спосабамі падтрымаць людзей, якія служаць на ўсходняй мяжы, сярод іншым арганізаваўшы кампанію #MuremZaPolskimMundurem».

Па-беларуску назва гэтай кампаніі: «Станем сцяной за польскі мундзір».

Фірмовы канверт з наклеенай на яго новай маркай.

Раней Нацыянальны банк Польшчы у межах той жа кампаніі выпусціў калекцыйную манету «Абарона ўсходняй мяжы Польшчы».

Чытайце таксама:

У Польшчы выпусцілі манету, прысвечаную абароне мяжы з Беларуссю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера