Знайсці
28.01.2022 / 18:04РусŁacБел

Археолагі ўпершыню знайшлі ў Полацку зааморфную падвеску, якая захавалася цалкам. Яе звязваюць з фіна-уграмі

Падчас археалагічных даследаванняў у Верхнім замку Полацка выяўленая цікавая падвеска, расказаў sputnik.by кандыдат гістарычных навук Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Ігар Магалінскі.

Фота Ігара Магалінскага.

Па словах навукоўца, яго знаходку можна апісаць як полую падвеску-канёк з шумным вітаннем. Аналагі падобных вырабаў ужо знаходзілі ў Ноўгарадзе, Цвярской і Уладзімірскай абласцях Расіі.

«Гэта першая знаходка ў Полацку вырабу такога тыпу і падобнай захаванасці», — адзначыў навуковец-археолаг.

Вырабы падобнага тыпу звычайна звязваюць з фіна-уграмі. Датаваць яго стварэнне можна толькі прыблізна, вялікім перыядам з XII па XIV стагоддзе.

Зааморфная падвеска вырабленая з алавянай бронзы (сплаў медзі і волава з прымешкам сурмы) і была адлітая не ў Полацку. Пакуль навукоўцы не могуць дакладна вызначыць, якім чынам яна патрапіла на беларускія землі ў Сярэднявеччы.

Магалінскі знайшоў падвеску падчас археалагічнага нагляду за працамі па пракладцы камунікацый да Кадэцкага корпуса, які будуецца ў гістарычным цэнтры Полацка.

Чытайце таксама:

Памятаеце навіну пра знойдзены склеп у Хойніцкім раёне? Археолагі выказалі здагадку, каму ён належаў

У Пскове знайшлі пячатку загадкавага полацкага епіскапа

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930