Знайсці
28.01.2022 / 17:53РусŁacБел

У Варшаве паставяць помнік героям беларускай рэвалюцыі

У варшаўскім раёне Воля будзе ўсталяваны помнік героям беларускай рэвалюцыі, паведамляе Gazeta Wyborcza. Яго размесцяць у парку Шыманскага — найбуйнейшым парку ў раёне. Сярод ушанаваных будуць Анджэй Пачобут, Анжаліка Борыс, Марыя Калеснікава і Сяргей Ціханоўскі.

Над інсталяцыяй пад назвай «Праспект узыходзячага сонца» працуе вядомы польскі скульптар Павел Альтхамер. Яна будзе складацца з 7 адлітых з алюмінію фігур, якія прадстаўляюць дэмакратычных актывістаў, зняволеных рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.

Гаворка ідзе, сярод іншага, пра журналіста і польскага актывіста Анджэя Пачобута, кіраўніцу Саюза палякаў у Беларусі Анжаліку Борыс, прадстаўніцу перадвыбарнага штаба Віктара Бабарыкі Марыю Калеснікаву, беларускага блогера Сяргея Ціханоўскага.

Паводле скульптара, залатога колеру фігуры беларускіх герояў будуць ісці з высока ўзнятымі галавамі, як быццам іх толькі што вызвалілі з няволі. Скульптура «павінна нагадаць пра зняволеных актывістаў і адначасова паказаць, што ў іх у Польшчы ёсць сябры, што мы пакутуем разам з беларусамі», — кажа скульптар.

«Такім чынам мы хочам сімвалічна падтрымаць беларусаў на самым складаным этапе барацьбы за свабоду. Цяпер Беларусь аказалася ў тым месцы, у якім Польшча была пасля абвяшчэння ваеннага становішча»,

— лічыць мэр Волі Кшыштаф Стшалкоўскі.

«Мне вельмі падабаецца гэтая ідэя», — кажа пра помнік прэзідэнт Варшавы Рафал Тшаскоўскі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера